Свет44

Загадкавыя авіярэйсы паміж Беларуссю і Лівіяй

Прадстаўнік Стакгольмскага міжнароднага інстытута праблем міру SIPRI Х’ю Грыфітс, спасылаючыся на крыніцы ў авіяцыйных колах, паведаміў пра рэйс вялікагрузнага самалёта з Беларусі ў Лівію.

«Іл-76 вылецеў у Лівію 15 лютага з Баранавічаў. Мы падазраем, што ён вёз зброю. Ён прызямліўся ў аэрапорце Себха, глыбока ў пустыні на поўдні Лівіі. Гэта адзін з нешматлікіх аэрапортаў, якія па-ранейшаму знаходзяцца пад кантролем Кадафі і якія не могуць кантралявацца ваенна-марскімі радарамі ЗША, НАТО або еўрапейскіх ваенных судоў», — заявіў эксперт.

Ён сказаў, што

інстытут доўгі час сачыў за гэтым аэрапортам, які часта выкарыстоўваўся для перавалкі зброі з краін Усходняй Еўропы ў краіны на поўдзень ад Сахары.

Інстытут таксама зафіксаваў рэйсы самалётаў з Трыпалі ў Беларусь у апошнія некалькі дзён, прынамсі, самалёт Falcon 900, які выкарыстоўваецца кланам Кадафі. Х’ю Грыфітс адзначыў, што сын Кадафі Хаміс падтрымлівае асабліва шчыльныя адносіны з рэжымам Аляксандра Лукашэнкі.

«Нашай галоўнай задачай было адсочванне паставак зброі з Беларусі ў апошнія два тыдні, зброі, якія была дастаўленая ў аэрапорт Ямасукро ў Кот-д’Івуары і ў аэрапорт Себха ў Лівіі», — сказаў ён.

Раней пра авіярэйс невядомага самалёта з Трыпалі ў Мінск і назад паведамлялі Ізраільская газета Haaretz і мальтыйскі інтэрнэт-партал MaltaToday. Перамяшчэнне самалёта адсочвалі так званыя плэйнспотары, добраахвотныя «шпіёны» за палётамі авіялайнераў.

На мінулым тыдні незалежныя СМІ пісалі пра прыбыццё ў Мінск начальніка Галоўнага ўпраўлення тылу і вытворчасці Галоўнага ўпраўлення камітэта абароны Лівіі Абдэрахмана Сеіда. Афіцыйнага пацверджання гэтага візіту не было.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Краіна Буга. Праехаліся ад Валадавы да Супрасля ў пошуках страчанага раю9

Краіна Буга. Праехаліся ад Валадавы да Супрасля ў пошуках страчанага раю

Усе навіны →
Усе навіны

Мінадукацыі замест абавязковага рэестра рэпетытараў створыць іх «вітрыну»2

У Непале пасля разбуральнага апоўзня зніклі сотні турыстаў, дзясяткі загінулых2

У Еўропе спрабавалі падарваць чацвёрты за месяц вайсковы завод

Пакуль УСУ наносяць удары па НПЗ, Расія атакуе ўкраінскія АЗС. Якія наступствы гэтых атак?2

«У нас яны вельмі салодкія». Беларуска пахвалілася ўраджаем гіганцкіх кавуноў1

70‑гадовую пенсіянерку асудзілі на 15 гадоў за данаты на УСУ. Пасля прысуду яна заспявала «Рідна мати моя»27

Беларуская дызайнерка стварыла модную сукенку для індыйскай мадэлі. А ў Індыі вырашылі, што тая проста абгарнулася ў сцяг1

Колькі Крэмль плаціць прапагандыстам і ваенкарам, якія агітуюць людзей за вайну11

Хэдлайнерам на Дні горада ў Гродне будзе расійскі рэпер МОТ2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Краіна Буга. Праехаліся ад Валадавы да Супрасля ў пошуках страчанага раю9

Краіна Буга. Праехаліся ад Валадавы да Супрасля ў пошуках страчанага раю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць