Меркаванні1414

Астаповіч Латушку: Спыніце руйнаванне і пакарайце вінаватых

Пачалі зносіць будынкі першай мінскай электрастанцыі. Старшыня Таварыства аховы помнікаў Антон Астаповіч напісаў адкрыты ліст да міністра культуры.

Пачаўся знос будынкаў першай мінскай электрастанцыі. Старшыня Таварыства аховы помнікаў Антон Астаповіч звярнуўся з адкрытым лістом да міністра культуры.

У мінулыя выходныя пачаўся знос помніка архітэктуры канца ХІХ ст. — комплексу будынкаў першай мінскай цеплаэлектрастанцыі. Праводзіць працы СТАА «Эліт Эстэйт». На гэтым месцы будзе збудаваны гатэльны комплекс «Кемпінскі», планы пра з’яўленне якога былі агучаныя яшчэ ў верасні 2009 г. Тады ў прэсе з’явілася інфармацыя пра магчымы знос помніка архітэктуры. Дзякуючы розгаласу разбурэнне станцыі ўдалося адцягнуць. У студзені 2010 г. Міністэрства культуры заявіла, што не выключае магчымасці захавання гістарычных будынкаў першай мінскай электрастанцыі і адаптацыю іх у будучы гатэльны комплекс. Тады Рэспубліканская навукова-метадычная рада па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Мінкультуры не знайшла прававога абгрунтавання для выключэння былой электрастанцыі з Дзяржспісу гісторыка-культурных каштоўнасцяў. Адначасова сябры Рады прызналі магчымым пабудову ў раёне цырка гатэльнага комплексу пры ўмове «рэканструкцыі з рэстаўрацыяй азначанага помніка, абмежаванняў па вышыні плануемых збудаванняў і выканання міжнародных рэгламентаў».

І вось праз год пачалося разбурэнне помніка архітэктуры, санкцыянаванае Міністэрствам культуры, як вынікае з адкрытага ліста старшыні Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антона Астаповіча да міністра культуры. У ім

ён абвінавачвае ведамства Паўла Латушкі ў незаконным дазволе на разбурэнне будынкаў былой станцыі, бо паводле закону такі дазвол можа выдаць толькі Савет міністраў.
І толькі ў выпадку, калі неабходнасць такіх дзеянняў «выклiканая правядзеннем мерапрыемстваў па лiквiдацыi вынiкаў стыхiйных бедстваў, катастроф, ваенных дзеянняў», — адзначае ў лісце да міністра Антон Астаповіч. Ён заклікае Паўла Латушку ануляваць рашэнне па зносе будынкаў станцыі і жорстка пакараць адказных за прыняцце незаконнага рашэння.

***

Комплекс будынкаў былой электрастанцыі з’яўляецца ўнікальным для Беларусі ўзорам прамысловай архітэктуры. Знаходзіцца ў Дзяржаўным спісе гісторыка-культурных каштоўнасцяў, адносіцца да 3-й катэгорыі матэрыяльных нерухомых гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Станцыя была пабудаваная ў 1895 годзе. Складалася з дзвюх паравых машын магутнасцю 50 i 100 конскiх сiл з трыма дынама-машынамi пастаяннага току напружаннем 120 вольт i токам 250 ампер кожная. Спачатку станцыя забяспечвала электрычнасцю цэнтральную частку горада. Побач са станцыяй быў збудаваны гатэль у стылі мадэрн, які не адно дзесяцігоддзе выкарыстоўваўся мінскім цыркам. Адзначым таксама, што будынкі першай сталічнай электрастанцыі былі ўлюбёнымі аб'ектамі творчасці мінскіх мастакоў-графікаў — А. Тычыны, А. Астаповіча, М. Друшчыца, П. Гуткоўскага ды інш.

Каментары14

Цяпер чытаюць

Палякі ўсё часцей не прапускаюць да сябе беларусаў на аўтамабілях. Вось у чым праблема

Палякі ўсё часцей не прапускаюць да сябе беларусаў на аўтамабілях. Вось у чым праблема

Усе навіны →
Усе навіны

У выніку ўдару па Кіеве загінулі 17 чалавек, 44 параненыя. Найбольш ахвяр — людзі, якія чакалі цягнік4

Гамяльчук купіў псіхатроп і сам на сябе выклікаў міліцыю6

Не толькі ў Літве. У Польшчы пачала скарачацца колькасць беларусаў з дзейнымі ДНЖ4

Лукашэнка заклікаў стварыць абсалютную зброю ад беспілотнікаў43

Хлопец у Маладзечне кінуў завод з мізэрным заробкам і стаў расклейшчыкам аб'яваў6

У Мінску правялі ўрэзку ў трубаправод з гарачай вадой без адключэння спажыўцоў

Уначы Расія ўдарыла па Кіеўшчыне: 15 загінулых1

Украінскія беспілотнікі ўдарылі па складзе Wildberries пад Тулай1

Сёння раніцай SpaceX сутыкнецца з Месяцам. Што будзе потым?5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палякі ўсё часцей не прапускаюць да сябе беларусаў на аўтамабілях. Вось у чым праблема

Палякі ўсё часцей не прапускаюць да сябе беларусаў на аўтамабілях. Вось у чым праблема

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць