Грамадства

Бацькі «каліноўцаў» сустрэліся ў Менску

Днямі ў Менску ў будынку польскага дыпляматычнага прадстаўніцтва бацькі беларускіх студэнтаў, якія навучаюцца ў Польшчы па праграме Кастуся Каліноўскага, сустрэліся з каардынатарам праграмы, дырэктарам Цэнтра Ўсходняй Эўропы пры Варшаўскім унівэрсытэце Янам Маліцкім.

Днямі ў Менску ў будынку польскага дыпляматычнага прадстаўніцтва сустрэліся бацькі беларускіх студэнтаў, якія навучаюцца ў Польшчы па праграме Кастуся Каліноўскага. Бацькі студэнтаў сустрэліся з дырэктарам Цэнтра Ўсходняй Эўропы пры Варшаўскім унівэрсытэце Янам Маліцкім, які зьяўляецца каардынатарам стыпэндыяльнай праграмы.

Ініцыятарам сустрэчы быў Камітэт абароны рэпрэсаваных «Салідарнасьць». Распавядае старшыня камітэту Іна Кулей.

Іна Кулей: Гэта было вельмі своечасовае мерапрыемства. Таму што бацькі "каліноўцаў" нават не былі паміж сабою знаёмыя. Шмат-хто з гэтых людзей ужо даўно ўдзельнічае ў дэмакратычным руху, а некаторыя толькі празь дзяцей даведаліся пра падзеі ў краіне.

У сустрэчы ўдзельнічаў каардынатар праграмы спадар Ян Маліцкі. Якія пытаньні бацькі кіравалі да яго?

Іна Кулей: Спадар Маліцкі быў падрыхтаваны да гэтай сустрэчы. Ён прывёз для бацькоў ня толькі ўмовы праграмы, перакладзеныя на беларускую мову. Ён прывёз прыемную неспадзянку - дыскі з фотаздымкамі дзяцей пры адкрыцьці праграмы і з вандроўкі па Польшчы. Асноўныя пытаньні ў бацькоў былі пра тое, як яны рыхтуюцца да будучай сэсіі, і якія патрабаваньні ставяцца да студэнтаў. Спадар Маліцкі зазначыў, што цяпер самае галоўнае для іх - гэта вучоба, бо яны маюць вялікі шанец атрымаць адукацыю эўрапейскага ўзроўню, што ў будучыні дасьць ім магчымасьць выкарыстаць свае веды ў аб’яднанай Эўропе.

Як «каліноўцы» даюць сабе рады ў новым асяродзьдзі і ў новым навучальным працэсе?

Іна Кулей: Першыя крокі - яны заўжды цяжкія. Яны ўжо не знаходзяцца ў адной групе, а цяпер разьехаліся па розных гарадох. Пры чым пачынаецца перасьлед па гэтак званым прадухіленьні ад войска. Бо пасьля выключэньня зь беларускіх ВНУ хлопцы страцілі адтэрміноўку. Але яны працягваюць вучобу. Бацькі зазначалі, што дзеці сталі больш самастойныя, а нават больш чулыя пасьля разлукі з домам.

Дарэчы, студэнты ўжо два месяцы навучаюцца ў польскіх ВНУ. Здараюцца й цяжкія хвіліны, але ў агульным настрой добры, - кажа Алёна Андрэева, якая атрымала разьмеркаваньне на факультэт журналістыкі Варшаўскага ўнівэрсытэту.

А. Андрэева: Мае ўражаньні даволі пазытыўныя, акрамя аднаго: у Беларусі я скончыла тры гады навучаньня, тут патрапіла на І курс. Безумоўна, працэс навучаньня зусім іншы. Увогуле, у мяне усё добра й я вучуся.

Сёлета ў Польшчу да ўдзелу у стыпэндыяльнай праграме польскага ўраду выехалі 233 асобы. Гэта моладзь, якую выключылі зь беларускіх ВНУ за грамадзкую й апазыцыйную дзейнасьць.

Яны вучацца ў дзяржаўных і прыватных вышэйшых навучальных установах.

Каментары

Цяпер чытаюць

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі16

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі

Усе навіны →
Усе навіны

Як жывуць людзі ў самай халоднай вёсцы планеты — там бывае мінус 71°C5

Сёння пройдзе лёсаванне чэмпіянату свету па футболе. Упершыню ў ім возьме ўдзел 48 камандаў

«Добрыя навіны ў найбліжэйшыя тыдні»: Вэнс заінтрыгаваў заявай адносна вайны ва Украіне.13

«Роўна ў той момант». Ірландыя расследуе палёт невядомых дронаў каля маршруту самалёта Зяленскага1

Штучны інтэлект пераварочвае порнаіндустрыю11

Чатыры краіны не будуць удзельнічаць у Еўрабачанні-2026, пратэстуючы супраць допуску Ізраіля14

«Упершыню я ледзь не загінула на Кубе». Беларуска расказала, як палову жыцця правяла ў падарожжах1

У суд перадалі справу абвінавачаных у карупцыі супрацоўнікаў «Белшыны»1

П'яны янот учыніў начны дэбош у краме, а пасля заснуў у прыбіральні10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі16

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць