Свет11

Колькасць ахвяраў у Японіі можа перавысіць 12-13 тысяч

Толькі дзякуючы высокай арганізацыі грамадства краіне ўдалося пазбегнуць яшчэ большай колькасці ахвяр.

Як мяркуюць эксперты, колькасць ахвяраў землятрусаў і цунамі ў Японіі можа перавысіць 12–13 тысяч чалавек.
Пры гэтым эксперты ўпэўненыя, што толькі дзякуючы высокаму ўзроўню тэхналагічнага развіцця і арганізацыі грамадства краіне ўдалося пазбегнуць яшчэ большай колькасці ахвяр. На думку эканамістаў, мабілізацыя ў барацьбе з наступствамі разгулу стыхіі можа прывесці да магутнага рыўка ў развіцці эканомікі Японіі.

Напярэдадні прэм’ер-міністр краіны Наота Кан, канстатаваўшы, што Японія «знаходзіцца ў самым страшным крызісе з часоў Другой сусветнай вайны», заклікаў «народ Японіі аб’яднацца перад тварам нацыянальнай пагрозы». У цяперашні час у пошукава-выратавальнай аперацыі задзейнічаны практычна ўвесь склад ВМС і ВПС краіны, а таксама каля 100 тысяч чалавек са складу сухапутных сілаў. Дапамогу Японіі аказваюць яе саюзнікі, у прыватнасці, ЗША. У мінулую нядзелю ў зону бедства прыбыў атамны авіяносец ВМС ЗША «Рональд Рэйган».

У той жа час аналітыкі лічаць, што ў доўгатэрміновай перспектыве землятрус выкліча бум інвестыцый у будаўніцтва і іншыя аднаўленчыя працы.
Дзяржава і бізнэс вымушаныя будуць накіраваць сродкі на рэканструкцыю, таму хутчэй за ўсё гэта прывядзе да росту эканамічных паказчыкаў ужо ў гэтым годзе.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Зяленскі назваў, якія рэтранслятары на мяжы і беларускія прадпрыемствы хвалююць Украіну36

Зяленскі назваў, якія рэтранслятары на мяжы і беларускія прадпрыемствы хвалююць Украіну

Усе навіны →
Усе навіны

Як Нарвегія амаль цалкам адмовілася ад бензінавых аўто і з якімі праблемамі сутыкнулася пасля11

Зборная ЗША выйшла ў 1/16 фіналу чэмпіянату свету па футболе2

Пусты ўчастак у прыгарадзе Мінска прадалі за 192 тысячы даляраў5

Атака на НПЗ у Маскве — як «найлепшая СПА ў Расіі» прапусціла ўдар па сталіцы?6

Ціханоўская: Лукашэнка павінен усвядоміць: уся адказнасць за магчымыя наступствы для краіны будзе ляжаць на ім29

Беларускі бензін б'е па кашальках масквічоў: АЗС Расіі вымушаны купляць дарагое паліва з Беларусі5

Кіраўнік МЗС Украіны рэзка адрэагаваў на пазбаўленне Зяленскага ордэна і верне сваю польскую ўзнагароду20

Прэзідэнт Польшчы пазбавіў Зяленскага Ордэна Белага Арла — найвышэйшай дзяржаўнай узнагароды краіны78

На Нямізе дабудоўваецца новы гандлёвы цэнтр. Стала вядома, які там будзе гіпермаркет3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі назваў, якія рэтранслятары на мяжы і беларускія прадпрыемствы хвалююць Украіну36

Зяленскі назваў, якія рэтранслятары на мяжы і беларускія прадпрыемствы хвалююць Украіну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць