Грамадства

У Мінску пройдуць спаборніцтвы па экстрэмальных відах спорту і сучасных танцах

1–3 красавіка ў Мінску ў Лядовым палацы спорту пройдуць спаборніцтвы па экстрэмальных відах спорту і сучасных танцах «Чел’z Extreme Games Belarus».

Арганізатары мерапрыемства — ТМ «Чел’z» і ГА «Беларуская федэрацыя экстрэмальных відаў спорту» пры падтрымцы камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама.

Як паведамілі ў аргкамітэце, мерапрыемства праводзіцца для прыцягнення моладзі да заняткаў спортам, а таксама развіцця і папулярызацыі экстрэмальных відаў спорту і сучасных танцаў.

У 2010 годзе ў мерапрыемстве бралі ўдзел 3,5 тыс. чалавек з Беларусі, Расіі, Літвы, Латвіі, Эстоніі, Украіны, Польшчы, Малдовы. Сёлета больш як 4 тыс. удзельнікаў будуць паказваць сваё майстэрства адначасова на трох спецыяльна абсталяваных пляцоўках.

На працягу трох дзён адбудуцца адкрыты Кубак Беларусі па сучасных танцах; чэмпіянат Беларусі па чэрлідынгу; спаборніцтвы па скейтбордынгу Destroyer skateboard challenge 2011; адкрыты чэмпіянат па фрыране Freerun Challenge 2011. А таксама фестываль графіці Graffiti evolution.

«Наша кампанія ўжо тры гады падтрымлівае мерапрыемства. Гэта наш унёсак у вырашэнне адной з найважнейшых задач, якую ставіць перад сабой наша кампанія, — далучэнне моладзі Беларусі да спорту і прапаганда здаровага ладу жыцця», — зазначыў дырэктар кампаніі-вытворцы ТМ «Чел’z» Сяргей Мято.

Новаўвядзеннем мерапрыемства будзе міжнародны чэмпіянат па фрыране.

У судзейскую калегію ўвойдуць прызнаныя майстры па сучасных танцах і экстрэмальных відах спорту з ЗША, Канады, Францыі, Японіі, Італіі, Нарвегіі, Славеніі, Англіі, Польшчы і Расіі.

«Наш праект толькі тры гады таму пашырыўся з простага чэмпіянату па сучасных танцах да фармату экстрэмальных гульняў. Варта зазначыць, што ўжо бачныя значныя поспехі, як у арганізацыі самога мерапрыемства, гэтак і ў прафесійным узроўні ўдзельнікаў. Дзякуючы падтрымцы камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама наша мерапрыемства пройдзе ў запланаваныя даты і на высокім узроўні. Павелічэнне колькасці ўдзельнікаў і яўны рост іх прафесійнага майстэрства, на мой погляд, яўны паказчык таго, што мы на правільным шляху да дасягнення пастаўленых мэтаў і задач», — пракаментаваў дырэктар Беларускай федэрацыі экстрэмальных відаў спорту Алег Язвін.

Каментары

Цяпер чытаюць

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў4

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Усе навіны →
Усе навіны

Пяць вежаў да неба: як вядзецца будаўніцтва міжнароднага фінансавага цэнтра ў Мінску8

Заміроўская: Пакуль я не пішу кнігі12

Трамп хоча, каб Інфанціна стаў генеральным сакратаром ААН13

Гэтая расліна адпужвае камароў не горш за самую папулярную хімію7

Егіпет уводзіць электронныя візы. Як сістэма будзе працаваць для беларусаў?

На Беларусі быў яшчэ адзін крыж, падобны да крыжа Еўфрасінні Полацкай. Што з ім стала?18

Сырскі: У якім бы статусе я ні быў, я буду служыць Украіне да Перамогі4

У Армавіры ў выніку атакі беспілотнікаў гарыць нафтабаза

У польскім Быдгашчы знайшлі мужчыну і жанчыну, якія напалі на сямейную пару з Беларусі14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў4

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць