Здарэнні

У Гоа загінула 28-гадовая беларуска

Пакуль невядома, ці гэта было забойства, ці суіцыд.

Пакуль невядома, ці гэта было забойства, ці суіцыд.

Цела 28-гадовай беларускі, якая на працягу апошніх пяці месяцаў разам са сваім маладым чалавекам здымала кватэру ў штаце Гоа (Індыя), было знойдзена ў рацэ каля горада Сіалем.

Хлопец загіблай дзяўчыны арыштаваны. Аб гэтым паведамляе газета «Турызм і адпачынак» са спасылкай на выданне The Times of India.

«Расследаванне паказала, што напярэдадні суседзі бачылі, як дзяўчына і два яе сябра прымалі кетамін ў пакоі, які яна здымала. Маладыя людзі ўжывалі наркотыкі ўнутрывенна, выкарыстоўваючы шпрыц», — расказала індыйскай газеце крыніца ў паліцыі пасёлка Анжуна.

Па звестках паліцыянтаў, знаходзячыся пад дзеяннем наркотыкаў, позняй ноччу ў панядзелак, 7 сакавіка, трое маладых людзей гучна крычалі і шумна танцавалі.

Патрывожаная суседзі нават былі вымушаныя выклікаць паліцыю. «Калі мы прыехалі ў апартаменты, то ўбачылі, што пара паводзіць сябе дзіўна, а адзін з іх трымае ў руках трызубец і крычыць «Я бог!»
, — прыводзіць сведчанні паліцэйскіх The Times of India.

У дадзены момант паліцыя спрабуе знайсці сябра, які ўжываў кетамін разам з парай. Пра яго вядома толькі тое, што ён валодае кафэ ў Арамболе. «Калі ён сыходзіў, дык сказаў ўладальніку апартаментаў, што раніцай чуў моцны гук з боку ракі, як быццам хтосьці скокнуў, ці кінуў штосьці ў ваду», — распавёў суразмоўца The Times of India. У сваю чаргу, вартаўнік апартаментаў бачыў дзяўчыну ў аўторак раніцай — а 6 раніцы яна накіроўвалася на задні двор, спускалася да ракі. Яе цела было знойдзена ў рацэ каля трох гадзін дня.

У паліцыі пачата расследаванне абставін гібелі беларускі.

«На першы погляд здаецца, што гэта самазабойства, але мы збіраемся дачакацца вынікаў ускрыцця, перад тым як прыняць канчатковае рашэнне»,
 — падкрэслілі ў паліцэйскім участку. Між тым ускрыццё адкладалася, бо судоваму лекару быў патрэбны афіцыйны дазвол, атрыманы альбо ў беларускім пасольстве, альбо ў сям’і дзяўчыны. Праз некалькі дзён пасля таго, як паліцыя накіравала запыт у Офіс рэгістрацыі замежнікаў, дазвол быў атрыманы, і ўрач зрабіў ускрыццё. У выніку ў страўніку загіблай была выяўленая зялёная жэлепадобная субстанцыя, але выявіць яе паходжанне не атрымалася. Эксперты плануюць правесці дадатковыя аналізы, каб высветліць, ці прымала дзяўчына наркотыкі.

Тым часам паліцыя арыштавала яе маладога чалавека за спробу самагубства. «У сваім прызнанні хлопец расказаў, што апошнія некалькі тыдняў паміж імі пастаянна ўспыхвалі сваркі. У панядзелак вечарам яны ўжывалі кетамін, а калі на наступны дзень ён прачнуўся, выявіў, што дзяўчыны няма ў пакоі. Ён вырашыў, што яна яго кінула, таму паспрабаваў скончыць жыццё самагубствам, разбіўшы бутэльку аб галаву», — распавялі The Times of India ў паліцыі.

Паліцыя пасёлка Анжуна была паінфармаваная пасольствам Беларусі ў Індыі, што дыпламаты звязаліся з маці загіблай дзяўчыны, і на працягу некалькіх дзён яна прыме рашэнне, дзе будзе пахаваная яе дачка — у Гоа або на радзіме.

Варта заўважыць, што ў апошні час назва індыйскага штата ўсё часцей згадваецца ў навінах з крымінальным адценнем: стужкі інфармацыйных агенцтваў поўныя паведамленняў аб збіванні і згвалтаваннях турыстаў, пра выпадкі крадзяжу і — часцей — перадазіроўкі наркотыкаў.

Аднак падобныя навіны ніколькі не палохаюць турыстаў з Беларусі. Да прыкладу, як распавялі ў кампаніі «Solvex», Гоа застаецца запатрабаваным: нават у сакавіку, калі турыстычны сезон падыходзіць да канца і пачынаецца сезон дажджоў, турысты працягваюць цікавіцца турамі — як правіла, гэта маладыя людзі, якія выбіраюць якасны і недарагі адпачынак.

Каментары

Цяпер чытаюць

Лукашэнка: Пры цяперашнім цячэнні вайны Беларусь з Расіяй не змаглі б абараніць беларускай мяжы ад Украіны10

Лукашэнка: Пры цяперашнім цячэнні вайны Беларусь з Расіяй не змаглі б абараніць беларускай мяжы ад Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

Максім Знак рэанімаваў свой тэлеграм-канал

У Мазыры матацыкліст на хуткасці збіў 25‑гадовую маці, якая ішла з каляскай па пешаходным пераходзе8

Севярынец расказаў, як улетку 2020 года на Акрэсціна супрацоўнікі ізалятара перадавалі яму сала і ваду2

Трох палякаў з прымежжа асудзілі за кантрабанду беларускіх цыгарэт. Аднаму турму, астатнім — штрафы

«Хутка». Джон Коўл адказаў на пытанне, калі прыедзе ў Мінск3

Пуцін звольніў галоўнага захавальніка крамлёўскіх таямніц. Ён нарадзіўся ў Асіповічах19

Падчас паўторнага ўдару расіян па Харкаве загінулі пяцёра ратавальнікаў4

Беларускі выкладчык гандляваў адзнакамі ў расійскім авіяцыйным каледжы. Пяцёрка — 75 беларускіх рублёў4

Мінчук напаў у вагоне метро на хлопца, які прасіў пакінуць яго дзяўчыну ў спакоі9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: Пры цяперашнім цячэнні вайны Беларусь з Расіяй не змаглі б абараніць беларускай мяжы ад Украіны10

Лукашэнка: Пры цяперашнім цячэнні вайны Беларусь з Расіяй не змаглі б абараніць беларускай мяжы ад Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць