Здарэнні1010

Медперсанал анкадыспансера Мінска падазраецца ў крадзяжы дарагіх лекаў

Аператыўнікі лічаць, што гэтыя людзі пры ўвядзенні хворым імпартных прэпаратаў свядома змяншалі дозы.

Медперсанал Мінскага гарадскога клінічнага анкалагічнага дыспансера падазраецца ў крадзяжы дарагіх лякарстваў, паведамілі ва ГУУС Мінгарвыканкама.

Пад падазрэнне міліцыі папалі дзве медсястры.

Аператыўнікі лічаць, што гэтыя людзі, атрымліваючы дарагія медыцынскія прэпараты, пры ўвядзенні іх хворым свядома змяншалі дозы.
Такім чынам, імі ўвогуле былі выкрадзены лякарствы коштам не менш як Br59 млн.

Акрамя таго, пры вобшуку ў адной з медсясцёр была знойдзена і канфіскавана партыя дарагіх прэпаратаў для лячэння анкалагічных захворванняў, якія раней паступілі ў дыспансер, а таксама знойдзена буйная сума наяўных грашовых сродкаў. Мяркуецца, што гэта выручка за партыю выкрадзеных лякарстваў.

Устаноўлена, што прэпараты рэалізоўваліся праз наладжаную сетку пасрэднікаў у краіны СНД.
Цэны вар’іраваліся, прычым кошт некаторых лякарстваў на чорным рынку даходзіў да Br6,5 млн. за ўпакоўку.

Па гэтых фактах узбуджана крымінальная справа па ч. 4 арт. 211 «Прысваенне або растрата» КК Беларусі. Вядуцца следчыя дзеянні. У сувязі з гэтым, міліцыя заклікае ўсіх, чые сваякі праходзілі лячэнне ў названай установе і былі вымушаны па патрабаванню персаналу аплачваць назначаныя дарагія медыцынскія прэпараты, пазваніць у Першамайскае РУУС сталіцы па тэлефонах (017) 280-02-02, 280-00-12, 229-49-14. Канфідэнцыяльнасць гарантавана.

Каментары10

Цяпер чытаюць

Парыж: Макрон папярядзіў Лукашэнку10

Парыж: Макрон папярядзіў Лукашэнку

Усе навіны →
Усе навіны

Больш за 13 тысяч мінскіх выпускнікоў сабралі на «Мінск-Арэне». Слухалі Лёшу Свіка ФОТЫ6

«Не бачыла ніводнага смажанага сабакі». Беларуска расказала, як адпачыла ў В’етнаме

Ад сачэння за топ-менеджарамі да пікантных драм ХІХ стагоддзя. Як працуе дэтэктыўнае агенцтва «Рэкс» Аляксандра Азарава9

У Нідэрландах археолага затрымалі за ўтойванне парэшткаў д'Артаньяна2

У Дзятлаўскім раёне мужчына зладзіў прыцэльную стральбу па дарожных знаках

Зяленскі: Расія рыхтуецца ўдарыць па Украіне «Арэшнікам»8

У Германіі чалавека зноў надурылі старымі беларускімі грашыма1

Трамп заўтра вырашыць, ці працягнецца далей вайна з Іранам1

Хто загінуў у інтэрнаце ў Луганскай вобласці, куды прыляцела ўкраінская ракета? Ужо названыя імёны 18 ахвяр22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Парыж: Макрон папярядзіў Лукашэнку10

Парыж: Макрон папярядзіў Лукашэнку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць