Алесь Міхалевіч. Трагедыя прагматыка
Ён лічыў, што адзіны шанец для апазіцыі — гэта стаўка на дыялог з уладай. Піша Андрэй Пачобут.
Ён лічыў, што адзіны шанец для апазіцыі гэта стаўка на дыялог з уладай.Але замест палітычнага дыялогу ўлада вырашыла навязаць яму «дыялог» агентуральны, з пісьмовым абавязацельствам пра супрацоўніцтва, даносамі і куратарам з контрвыведкі КДБ.
Дыягназ поствыбарнай сітуацыі, які задоўга да 19 снежня зрабіў Алесь Міхалевіч быў наступны: Лукашэнка застаецца ў сваім крэсле, дыялог з Захадам працягваецца, «старая апазіцыя» асуджаная.
Пасля 19 снежня, на яго думку, павінна было адбыцца перафарматаванне палітычнай сцэны і шанцы на поспех у новых умовах будуць толькі ў памяркоўнай палітычнай сілы. Той, хто адмовіцца ад рэвалюцыйных сцэнарыяў, стане часткай сістэмы (напрыклад будзе мець парламенцкую фракцыю) і будзе падштурхоўваць уладу да павольнай, але няўхільнай дэмакратызацыі. Пры гэтым яна, у адрозненні, скажам ад партыі Гайдукевіча, павінна быць рэальна незалежнай і самастойнай і ў якасці такой быць прызнанай за межамі РБ.
Іншымі словамі гуляць Міхалевіч быў гатовы па ўстаноўленых правілах, але рашэнні прымаць збіраўся самастойна.
Зрабіўшы такі дыягназ ён абраў адпаведную мадэль паводзінаў. Пры гэтым кіраваўся выключна палітычным прагматызмам. Сцены ж галавой не праламаць…
Удзел Міхалевіча ў прэзідэнцкіх выбарах, па сутнасці, быў заяўкай на стварэнне гэтай новай палітычнай сілы. Менавіта таму яго перадвыбарная кампанія была мяккай і максімальна неканфліктнай. Там не было персанальнай крытыкі Лукашэнкі, выкарыстоўваўся слоган ўлады «Разам мы Беларусь» і акрамя гэтага палітык ўсяляк дыстанцыяваўся ад калегаў па апазыцыі. На фоне апазіцыйных «радыкалаў», Міхалевіч павінен быў выглядаць падкрэслена ўмераным.
Першая частка прагнозу спраўдзілася. Лукашэнка сапраўды застаўся ў сваім крэсле. Аднак пасля 19 снежня Беларусь пайшла зусім у іншым накірунку, чым таго чакаў Міхалевіч. Пераканацца ў гэтым ён мог ужо ўначы з 19 на 20 снежня, калі спецназ КДБ «Альфа» выбіў дзверы ягонай кватэры.
Пра тое, што было далей, ён ужо распавядаў і цяпер, знаходзячыся ў бяспецы, у адной з краін Еўрасаюза, думаю, раскажа яшчэ больш падрабязна.
У новых умовах жаданне дыялогу з уладай і гатоўнасць да саступак былі кваліфікаваныя як слабасць. А слабых ў нас ціснуць. Таму ціснулі і Міхалевіча. Прычым ціснулі па нарастаючай. Саступіў — пагадзіўся на «дыялог» з аператыўнымі працаўнікамі — атрымай, пагадзіўся на даследаванне на дэтэктары хлусні — атрымай, напісаў ліст Лукашэнку — атрымай… «Добрыя» апэратыўныя супрацоўнікі контрвыведкі КДБ і дрэнныя людзі ў масках, меркавана са Службы Бяспекі Прэзідэнта на самай справе пераследвалі адну і тую ж мэту — зламаць і маральна раздушыць Міхалевіча.
І гэта, у некаторай меры, атрымалася. Ён падпісаў абавязацельства аб негалосным супрацоўніцтве з контрвыведкай. Опер, напэўна ў душы ўпіваючыся сваім поспехам, (не кожны дзень вярбуеш кандыдата ў прэзідэнты!) супакойваў Міхалевіча:
— Пра гэта будуць ведаць толькі я і Зайцаў.
Дарэчы, контрвыведка з’явілася ў справе Міхалевіча па вельмі простай прычыне. Прэзідэнцкая кампанія праходзіла на вачах усёй краіны. І вельмі цяжка было б
Спецыялісты з ведамства Зайцава вырашылі, што больш пераканаўча будзе, калі кандыдат у прэзідэнты апынецца шпіёнам. Таму і вяліся з ім гутаркі пра заходніх дыпламатаў, канфіскоўваліся сертыфікаты аб адукацыі, атрыманай у замежжы і г.д.
Аднак поўнага поспеху КДБ дасягнуць не ўдалося. Не 1937 года ўсё ж. І Міхалевіч іх перайграў.
Выйшаўшы на волю, ён ўсыпіў увагу органаў «пустым» і «правільным з пункту гледжання ГБ» інтэрв’ю для «Нашай Нівы» (у той час пад яго домам дзяжурыла машына з грамадзянамі ў цывільным), а потым нанёс удар.
Пра тое, што Міхалевіч дасць
Алесь казаў, што не з’едзе, што застанецца ў Беларусі, але праз няпоўныя два тыдні з’ехаў. Чаму? Атрымаў інфармацыю пра тое, што будзе арыштаваны ці не вытрымалі нервы? На самай справе гэта не так важна.
Паколькі яшчэ раз пацвярджае, што нейкага выразнага палітычнага разліку або стратэгіі ў яго дзеяннях не было. Ён усяго толькі імкнуўся захаваўшы самапавагу застацца свабодным чалавекам. Ну і адпомсціць тым, хто яго катаваў у турме КДБ.
І гэта яму ўдалося.
Улада атрымала сур’ёзную праблему. І зараз у ГБ напэўна кусаюць локці. Памыліліся. Недаацанілі. Прамахнуліся.
Самае цікавае, што пасля падпісання паперкі ў КДБ, Міхалевіч як ніколі быў блізкі да рэалізацыі свайго плану — стварэння «новай палітычнай сілы». Аднак на ўмовах КДБ гэтага рабіць ён не захацеў.
Ужо толькі за гэта яго варта паважаць.
«Справа Міхалевіча» гэта чарговае (якое ўжо за 16 гадоў!) пацверджанне, што Аляксандр Лукашэнка не збіраецца ні з кім дамаўляцца і гатовы трываць вакол сябе толькі людзей з «паламанымі хрыбтамі». Толькі марыянеткі маюць шанец заняць месца ў сістэме ўлады. Самастойнасці гаспадар не пацерпіць. Ні ва ўладзе ні ў апазіцыі. «Канструктыўная апазіцыя» на думку Лукашэнкі гэта кішэнная апазіцыя. І іншага не дадзена.
Менавіта гэта галоўная выснова з гісторыі Алеся Міхалевіча.
Каментары