Грамадства11

Чарга на паляпшэнне жыллёвых умоваў вырасла за 2010 год на 62 тыс. чалавек

На ўліку для паляпшэння жыллёвых умоў на канец 2010 года знаходзілася 855,6 тыс. грамадзян (сем’яў), што на 62,4 тыс. больш, чым на канец 2009 года. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Нацыянальнага статыстычнага камітэта.

У агульнай колькасці тых, хто знаходзіцца на ўліку, — 391,1 тыс. маладых сем’яў (45,7%), амаль 18 тыс. шматдзетных сем’яў (2,1%), 32,9 тыс. грамадзян, якія маюць права на атрыманне жылых памяшканняў сацыяльнага карыстання (3,8%).

На канец 2010 года 177,7 тыс. грамадзян (сем’яў), ці 20,8%, знаходзілася на ўліку цягам 10 гадоў і больш. З агульнай колькасці грамадзян (сем’яў), якія знаходзіліся на ўліку для паляпшэння жыллёвых умоў на канец 2010 года, 140,6 тыс. (16,4%) жывуць у інтэрнатах, 17 тыс. (2%) — у кватэрах, занятых некалькімі наймальнікамі, 2 тыс. грамадзян (0,2%) — у дамах, прызнаных непрыдатнымі для пражывання.

У 2010 годзе атрымалі жыллё і палепшылі жыллёвыя ўмовы 48,9 тыс. грамадзян (сем’яў), ці 6,2% ад агульнай колькасці тых, хто знаходзіцца на ўліку. Сярод іх 25,3 тыс. маладых сем’яў, 4,8 тыс. шматдзетных сем’яў, 2,6 тыс. грамадзян, якія маюць права на атрыманне жылых памяшканняў сацыяльнага карыстання.

У параўнанні з 2009 годам колькасць грамадзян (сем’яў), якія атрымалі жыллё і палепшылі жыллёвыя ўмовы, павялічылася на 7,3 тыс., ці на 17,5%, колькасць шматдзетных сем’яў — на 0,6 тыс. (на 15,5%), колькасць маладых сем’яў — на 7,4 тыс. (на 41,4%).

Паказчыкам інтэнсіўнасці вырашэння жыллёвай праблемы з’яўляецца сярэдні час знаходжання грамадзян на ўліку для паляпшэння жыллёвых умоў. Так, калі ў 1990 годзе пры наяўных тэмпах будаўніцтва сярэдні час знаходжання грамадзян (сем’яў) на ўліку ў цэлым па рэспубліцы складаў 7,5 года, то ў 1995 годзе — 19,5 года, у 2005 годзе — 18,1 года, у 2008 году — 22,8 года, у 2009 годзе — 19 гадоў, у 2010 годзе — 17,5 года.

Каментары1

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея20

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі закрываецца вялікая сетка крам посуду і тавараў для дома

Жанчына-кур'ер везла з Беларусі ў Расію ў маршрутцы 100 тысяч еўра і, натуральна, не давезла

Кіроўцу пагрузчыка з Гродна асудзілі па шасці палітычных артыкулах. Імаверна, яго схапілі пасля вяртання ў Беларусь2

Загінула котка Чарнушка, якая была сімвалам гродзенскай галерэі Тызенгаўза1

У Варшаве беларус адмовіўся плаціць за таксі і пагражаў кіроўцу. Яго дэпартуюць12

Марына Ментусава вяла эфір у шыйным артэзе. Што здарылася?16

Паглядзіце, як будзе выглядаць новая інфекцыйная бальніца ў Мінску2

У Бараўлянах знайшлі рэдкі чырванакніжны грыб дыяметрам 40 сантыметраў

Расія можа глушыць GPS. Навукоўцы прапанавалі альтэрнатывы, абаронка ўжо выкарыстоўвае некаторыя з іх, з часам яны могуць распаўсюдзіцца і на звычайнае жыццё1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея20

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць