26 сакавіка ў Таронта адбылося святкаванне Дня Волі. Рэпартаж.
26 сакавіка ў Таронта адбылося святкаванне Дня Волі, арганізаванае Згуртаваннем беларусаў Канады.
Не толькі таронтаўскія беларусы, але і жыхары навакольных гарадоў сабраліся на плошчы Нэйтан Філіпс каля будынка Гарадской управы (City Hall), каб адзначыць угодкі ўтварэння БНР і падтрымаць змагароў з дыктатурай на Бацькаўшчыне.
Арганізатары мітынгу падрыхтавалі вялікія стэнды з фотаздымкамі, якія адлюстроўваюць цяперашнюю сітуацыю ў Беларусі, з партрэтамі палітвязняў, што знаходзяцца пад арыштам пасьля падзей 19 снежня, а таксама лозунгі супраць злачынстваў дыктатарскага рэжыму. Мноства
Мітынг распачаўся гукамі дуды — старадаўнія беларускія мелодыі прагучалі ў выкананні Хведара Апейкі.
Вядучы мітынгу Зміцер Эльяшэвіч зачытаў вітальнае слова Старшыні Рады БНР Івонкі Сурвілы.
Старшыня ЗБК Валянціна Шаўчэнка ўзгадала гісторыю станаўленьня БНР і расказала аб тым, як на працягу гадоў святкаванне 25 сакавіка паступова стала днём пратэсту супраць рэпрэсіўнай улады, Днём Волі — днём вызвалення.
Яна адзначыла, што і
сёння нашая краіна знаходзіцца ў палоне дыктатарскага рэжыму, які спыніў дэмакратычныя працэсы і трымаецца на жорсткім падаўленні свабоды, таму беларусы ўсяго свету мусяць праводзіць палітычныя акцыі ў падтрымку дэмакратыі ў Беларусі.
Вядомая беларуская пісьменніца Вольга Іпатава, якая гасцюе зараз у Канадзе, у сваім выступе падкрэсліла, што і пасёння беларуская мова пачувае сябе падчаркай у роднай хаце і што так званыя «чорныя спісы» аб забароне друкавацца і выступаць з канцэртамі творчым людзям Беларусі, што выступілі супраць рэпрэсій, ужо дзейнічаюць. На заканчэнне свайго выступлення яна прачытала верш, напісаны спецыяльна да Дня Волі.
Верш аднаго з кандыдатаў у прэззідэнты, паэта Уладзіміра Някляева, які знаходзіццца цяпер пад хатнім арыштам і падвяргаецца псіхалагічнаму і фізічнаму ўціску, прачытала Алена Лявончанка.
З асуджэньнем рэпрэсій і заклікам усебакова спрыяць дэмакратычным пераменам у Беларусі выступілі прафесар універсітэту Ватэрлоо Зінаіда Гімпелевіч і Алесь Кот.
Удзел у мітынгу ўзялі таксама міністар грамадзянства і эміграцыі Канады Джэйсан Кені і дырэктар па сувязях з грамадскасцю Канадыйскага камітэту за дэмакратычную Беларусь Майкл Лускінд. Яны падкрэслілі, што канадыйскі ўрад уважліва сочыць за падзеямі ў Беларусі і падтрымлівае імкненне да дэмакратычных пераменаў у гэтай краіне.
У рэзалюцыі мітынгу прагучалі
патрабаванні неадкладна вызваліць усіх палітвязняў, перапыніць усе крымінальныя справы супраць удзельнікаў мірнага шэсця 19 снежня, спыніць пераслед творчай інтэлігенцыі, нязгоднай з рэжымам, правесці справядлівыя і сумленныя выбары без удзелу Лукашэнкі, а таксама спыніць генацыд беларускай мовы і надаць ёй не папяровы, а рэальны статус дзяржаўнай.
На мітынгу ў Таронта праводзілася акцыя «Напішы ліст палітвязню», якую актыўна падтрымалі прысутныя. Людзі дасылалі беларускім змагарам з дыктытурай радкі з вершаў беларускіх паэтаў і свае словы падтрымкі.
Выступленне спеўнага гурту «Яваровы людзі» пад кіраўніцтвам Віялеты Кавалёвай і гімн «Магутны Божа», які падхапілі ўсе прысутныя, сталі прыгожым і натхнёным завяршэннем Дня Волі ў Канадзе.
-
Самалёт Flydubai уратавалі пілот-індыец і тры пасажыры, адзін з якіх стаматолаг. Другога пілота звязалі правадамі ад слухавак і маланкамі
-
У Паўднёвай Карэі 600 тысяч чалавек прыйшлі паглядзець на акулу, якая захрасла ў канале
-
У амерыканскім Тэнэсі ўпершыню за 200 гадоў збіраліся пакараць смерцю жанчыну. Але выкананне прыпынілі за гадзіну да прызначанага часу
Каментары