Меркаванні5050

Кіроўцы збіраюцца заблакаваць праспект Незалежнасці ў Мінску 14 красавіка

Арганізатары акцыі «Стоп-бензін-2»: рух па цэнтральных вуліцах будзе перакрыты ў дзесяці гарадах краіны.

Арганізатары акцыі «Стоп-бензін-2»: рух па цэнтральных вуліцах будзе перакрыты ў дзесяці гарадах краіны.

У інтэрнэце і сярод кіроўцаў пашыраецца інфармацыя пра акцыю пратэсту супраць павелічэння цэнаў на бензін і дызельнае паліва. Акцыя адбудзецца 14 красавіка ў Мінску і як мінімум дзевяці іншых гарадах краіны і пройдзе ў два этапы.

Спачатку, а 18-й гадзіне кіроўцы правядуць флэшмоб, заблакаваўшы працу адной з заправак. Аўтааматары будуць запраўляцца на 2–3 л бензіна дробнымі купюрамі.
Такая акцыя ўжо праходзіла падчас кампаніі «Стоп-бензін-1».

Але цяперашняя кампанія вылучаецца новай радыкальнай формай пратэсту.

Кіроўцы збіраюцца ў 19.30 перакрыць цэнтральны праспект кожнага з дзесяці гарадоў. Напрыклад, у Мінску аўтамабілісты пад’едуць з розных бакоў на плошчу Незалежнасці і з уключанымі аварыйнымі агнямі рушаць у бок Нацыянальнай бібліятэкі з хуткасцю 30 км/г. Будзе перакрытая ўся праезная частка, апроч паласы грамадскага транспарту.

Па словах старшыні аргкамітэта па стварэнні грамадскага аб’яднання «За аўто» Арцёма Шаркова, акцыя завяршыцца перадачай зварота кіроўцаў кіраўніку дзяржавы.

Чаму абраная дата 14 красавіка, а не, напрыклад, сёння альбо заўтра? Рэч у тым, што 11 сакавіка, пасля першага павышэння кошту бензіну, кіроўцы перадалі зварот са сваімі патрабаваннямі ў «Белнафтахім», Адміністрацыю прэзідэнта і Савет міністраў. Да 11 красавіка ініцыятары зварота чакаюць афіцыйны адказ, а праз тры дні выязжаюць на акцыю пратэсту.

Патрабаванні кіроўцаў.

1. Прыпыніць рост адпускных цэнаў на паліва.

2. Дамагчыся прадастаўлення канцэрнам «Беннафтахім» калькуляцыі фармавання адпускных цэнаў на паліва.

3. Дамагчыся праўдзівага тлумачэння ранейшых падаражанняў.

4. Дамагчыся пазбаўлення «Белнафтахім» манапольнага права на рэгуляванне паліўнай сферы ў Беларусі, што прынясе значнае зніжэнне кошту бензіну.

5. Уключыць прадстаўніка грамадскасці ў якасці назіральніка ў склад камісіі па паліўна-энергетычным комплексе палаты прадстаўнікоў.

6. Стварыць грамадска-кансультатыўную Раду пры Прэзідыуме Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, куды ўключыць прадстаўнікоў грамадскасці, урада, канцэрна «Белнафтахім», палаты прадстаўнікоў, Камітэта дзяржаўнага кантролю і Адміністрацыі прэзідэнта.

Каментары50

Цяпер чытаюць

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ29

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

Сёння ноччу тэмпература паветра апускалася да мінус 31°С — рэкорд гэтай зімы1

«Чым больш цемры, тым больш патрэбныя ліхтарыкі». Уладзімір Пугач — пра надзею, Максіма Знака і першы аўтобус да Мінска1

Прапануюць бясплатна пажыць на выспе ля берагоў Уэльса — тым, хто гатовы лічыць тупікаў і іншых жывёл

Памёр экс-намеснік міністра культуры, дыпламат Васіль Чэрнік

Мінэнерга: Людзі павінны з разуменнем ставіцца да зніжэння тэмпературы ў кватэрах8

12‑гадовы хлопчык у рэанімацыі пасля катання на цюбінгу3

Па сённяшнім дні вызначалі, калі прыйдзе вясна2

Уначы над Беларуссю бачылі Снежны Месяц ФОТЫ

Bad Bunny выйграў «Грэмі» за найлепшы альбом года

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ29

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць