Грамадства2828

КДБ позна ўвечары дапытала рэдактараў газет, якія першымі паведамілі пра знікненне Радзінай

Адначасова ўвечары следчыя ў Кобрыне наведалі дом бацькоў Радзінай.

Каля 21-й гадзіны вечара ў чацвер на допыт у КДБ былі выкліканы рэдактар «Нашай Нівы» Андрэй Скурко і рэдактарка сайта «Народнай волі» Марына Коктыш.

Іх допыт доўжыўся прыкладна гадзіну. Абоіх іх абавязвае падпіска пра неразгалошванне зместу допыту. Рэдактар «НН» адно паведаміў супрацоўнікам, што допыт вёўся карэктна.

Увагу супрацоўнікаў «Нашай Нівы» звярнула тое, што ў КДБ выклікалі рэдактараў выданняў, якія першымі паведамілі пра знікненне Наталлі Радзінай.
Інфармацыя на сайце «НН» з’явілася а 18.38, а на сайце «Народнай волі» — а 19.07. Інфармацыя на сайце «НН» была падпісана ініцыяламі ЗП, а ў «НарВолі» — Марынай Коктыш.

Стала вядома, што

адначасова ўвечары следчыя ў Кобрыне наведалі дом бацькоў Радзінай,
дзе яна адбывала падпіску пра нявыезд. Усе гэтыя звесткі даюць падставы меркаваць, што Радзіна знікла з радараў КДБ.

Радзіна мела з’явіцца ўчора на допыт у КДБ. Рэпарцёр «Нашай Нівы» стаў тэлефанаваць ёй, каб даведацца пра вынікі допыту. Аднак яе тэлефон не адказваў. Тады ён стаў тэлефанаваць адвакатцы і сваякам. Зрабілася ясна, што допыт, найхутчэй, не адбыўся. У выніку гэтага і сталася, што «НН» першай паведаміла пра сітуацыю з Радзінай.

Каментары28

Цяпер чытаюць

«Патрабавалі, каб я з калегамі пры дзецях па-беларуску не размаўляла». Ці сутыкаюцца беларускамоўныя з булінгам у краіне18

«Патрабавалі, каб я з калегамі пры дзецях па-беларуску не размаўляла». Ці сутыкаюцца беларускамоўныя з булінгам у краіне

Усе навіны →
Усе навіны

У Крамлі паведамілі, на які тэрмін Пуцін паабяцаў Трампу не біць па Украіне2

Дзмітрый Баскаў з партнёрамі актыўна забудоўваюць Мінск і ваколіцы3

Трамп з сям’ёю хочуць атрымаць 10 мільярдаў даляраў ад Мінфіна ЗША1

Apple набыла сакрэтную ізраільскую тэхналогію счытвання мімікі1

У Расіі школьнік забіў чыноўніка, які адказваў за блакаванне інтэрнэту8

Кілеру з банды Марозава вынеслі прысуд у Гомелі6

Зяленскі прызначыць спецпрадстаўніка па Беларусі4

Лукашэнка зрабіў Качанаву адказнай за Год жанчыны7

Калеснікава: «Мяне шакуе маштаб нянавісці і агрэсіі». Марыя патлумачыла, што для яе значыць вяртанне да нармальнасці52

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Патрабавалі, каб я з калегамі пры дзецях па-беларуску не размаўляла». Ці сутыкаюцца беларускамоўныя з булінгам у краіне18

«Патрабавалі, каб я з калегамі пры дзецях па-беларуску не размаўляла». Ці сутыкаюцца беларускамоўныя з булінгам у краіне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць