Свет1515

Новы скандал між Расіяй і Польшчай у гадавіну трагедыі пад Смаленскам

Дыпламатычны скандал наспявае паміж Масквой і Варшавай з прычыны замены мемарыяльнай шыльды ў Смаленску.

Як падкрэслівае Sky News, гэтая «вайна слоў» можа кінуць цень на першую гадавіну падзення прэзідэнцкага Ту-154 10 красавіка 2010 года.

Самалёт прэзідэнта Польшчы Леха Качыньскага разбіўся пад Смаленскам 10 красавіка 2010 г. Усе 96 чалавек, якія знаходзіліся на борце, загінулі. Качыньскі ляцеў на жалобныя мерапрыемствы ў Катынь, дзе пахаваныя польскія вайскоўцы, расстраляныя НКУС СССР у 1940 годзе.

Сем’і загінулых у авіякатастрофе паставілі мемарыяльную дошку ў Смаленску на польскай мове, якая зазначае, што «прэзідэнт Качыньскі памёр па шляху на адзначэнне 70-й гадавіну савецкага генацыду ў адносінах да ваеннапалонных афіцэраў польскай арміі».

Але расійскія ўлады ў суботу, 9 красавіка, замянілі дошку.

Зараз тэкст таблічкі, які ўжо напісаны на дзвюх мовах — рускай і польскай, адносіцца толькі да авіякатастрофы і зусім не згадвае пра катынскія расстрэлы.

«Мы лічым, што гэта вельмі дрэннае рашэнне. Мы чакалі больш абачлівыя адносіны… І мы думаем, што гэта адаб’ецца на атмасферы дня», — сказаў прэс-сакратар польскага МЗС Марцін Басацкі.

«Я проста шакаваная. Гэты інцыдэнт падарваў давер да рускіх… Я думаю, усё гэта было задумана для таго, каб нанесці ўдар па нашай псіхіцы», — сказала ўдава аднаго з загінулых польскіх палітыкаў.

Прэзідэнт Польшчы Браніслаў Камароўскі наведае Смаленск з Дзмітрыем Мядзведзевым 11 красавіка.

Каментары15

Сталі вядомыя падрабязнасці пра трагедыю ў Полацкім манастыры16

Сталі вядомыя падрабязнасці пра трагедыю ў Полацкім манастыры

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму пазяханне такое заразнае?

Упершыню за доўгі час падчас атакі беспілотнікаў загінуў жыхар Падмаскоўя9

У Полацкім манастыры трагедыя — спалілі жанчыну34

Робат паўстаў на шоу ў Кітаі 4

Намеснік міністра прыродных рэсурсаў Расіі збег у ЗША праз Мінск13

Падобны да надмагілля памятны знак у Нясвіжы заззяў новым бляскам14

Два кенты на Савецкай у Брэсце ў кепках з ЧЗ падпявалі пад песню «Жукоў». І мелі неасцярожнасць запосціць гэта ў трэдс15

«Жыццё — штука цікавая, аднак». Зорка беларускага гандбола наняўся фатографам, каб здымаць улюбёную многімі беларускую спявачку4

З клінінгавай кампаніі дадаткова здзерлі ў бюджэт аж 1,1 мільёна17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя падрабязнасці пра трагедыю ў Полацкім манастыры16

Сталі вядомыя падрабязнасці пра трагедыю ў Полацкім манастыры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць