Толькі 14 з 89 дзяцей — удзельнікаў ДТЗ пацярпелі па сваёй неабачлівасці
За тры месяцы 2011 года на дарогах рэспублікі ў 89 ДТЗ загінулі пяць дзяцей і 84 атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці. Пра гэта паведаміла ўпраўленне Дзяржаўтаінспекцыі МУС Беларусі.
Сярод дзяцей — удзельнікаў ДТЗ 52 дзіцяці-пешаходы (58% ад агульнай колькасці), 33 пасажыры (37%), тры веласіпедысты (3,4%), адзін кіроўца. З 89 дзяцей, якія сталі ўдзельнікамі ДТЗ, толькі 14 атрымалі траўмы па сваёй неабачлівасці,
астатнія пацярпелі і загінулі па віне дарослых кіроўцаў.
ДАІ сцвярджае, што дзеці на дарогах
больш старанныя, чым дарослыя.
Да пэўнага ўзросту яны не ставяць пад сумненне неабходнасць пераходзіць дарожную частку толькі па "зебры" і прышпільвацца на заднім пасажырскім сядзенні. Праўда, потым яны штодня сутыкаюцца з абуральнымі фактамі парушэння ПДР. Таму ўжо падлеткамі пачынаюць капіраваць недапушчальныя паводзіны дарослых.
Звяртаючыся да бацькоў, УДАІ МУС адзначае, што, парушаючы ПДР разам з дзецьмі, яны робяць трайную памылку: рызыкуюць самі, жыццём дзіцяці і прывіваюць яму навыкі парушальніка.
Каментары