Культура88

Пачаўся прыём заяў для навучання ў Гданьскім беларускім ліцэі

Адкрыццё навучальнай установы запланаванае на 1 верасня.

Пачаўся прыём заяў для навучання ў Гданьскім беларускім ліцэі (Польшча), адкрыццё якога запланавана на 1 верасня гэтага года, паведаміў дырэктар былога Нацыянальнага дзяржаўнага гуманітарнага ліцэя імя Якуба Коласа Уладзімір Колас.

Сярод ініцыятараў стварэння новай дзяржаўнай польскай агульнаадукацыйнай навучальнай установы з гуманітарным ухілам, дзе ўсе прадметы будуць выкладацца па-беларуску, — Таварыства беларускай школы, Клуб каталіцкай інтэлігенцыі Варшавы і Звяз школ інжынерыі навакольнага асяроддзя Гданьска. Гэтую ініцыятыву падтрымалі мэр Гданьска Павел Адамовіч і віцэ-мэр горада Мацей Лісіцкі, а таксама міністр адукацыі Польшчы Катажына Хол.

Каля 80 вучняў з Беларусі і Польшчы будуць вучыцца тры гады па праграме, якая адпавядае курсу навучання ў 8-11-х класах сярэдняй школы Беларусі.
На пачатку мяркуецца спалучаць формы стацыянарнага і хатняга навучання, у залежнасці ад жадання бацькоў і навучэнцаў. Выпускнікі ліцэя будуць атрымліваць адукацыю ў адпаведнасці са стандартамі, прызнанымі ў Польшчы і Еўрапейскім саюзе.

Стварэнне Гданьскага беларускага ліцэя Колас матываваў сённяшняй сітуацыяй ў Беларусі, адсутнасцю ў краіне зарэгістраванага ліцэя з беларускай мовай навучання, а таксама новаўвядзеннямі ў беларускае заканадаўства, якія скарачаюць магчымасці самастойнага атрымання сярэдняй адукацыі.

Колас рэкамендуе жадаючым паступіць на курсы беларускай мовы, літаратуры і гісторыі, якія працуюць пры мінскай сядзібе Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны па аўторках і серадах з 16.00. Па выніках сумоўя, якое будзе праводзіцца падчас навучання на курсах, вырашыцца пытанне аб залічэнні абітурыентаў у Гданьскі беларускі ліцэй.

Каментары8

Цяпер чытаюць

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі9

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, хто купіў у Расіі кампанію «Леста»2

Лукашэнка паставіў задачу развіваць народнае апалчэнне17

У цэнтры Мінска прадаецца сімпатычная сталінка з двума французскімі балконамі1

Меліціна Станюта выйшла замуж — вяселле прайшло ў былой аранжарэі імператрыцы Жазэфіны ў Францыі7

У Падмаскоўі шпіталізавалі пяцярых чалавек з падазрэннем на воспу малпаў. Сярод іх 22‑гадовая беларуска1

Пацверджана смерць 282 тысяч расійскіх вайскоўцаў ва Украіне14

У беларускі ў Італіі забралі двух сыноў — бо яна не прызнавала дзяржаву і не адпускала дзяцей у школу і да доктара14

Каранік не забраў з сабой у Мінск падпалкоўніка, які быў яго прэс-сакратаром. Таму знайшлі новае месца

Маск прадэманстраваў лятаючую «Тэслу»4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі9

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць