Грамадства11

Сталічная арэнда пачынае патроху таннець

З’явіліся аднапакаёўкі і за 180 USD.

Ужо традыцыйна бліжэй да лета на мінскім рынку арэнды жылля назіраецца актыўнасць уладальнікаў кватэр, якія штогод здаюць у наём свае жылыя памяшканні часова на 3–4 месяцы. Гэта так званае сезоннае жыллё, якое здаецца на той час, пакуль гаспадары жывуць на дачах.

З’явіліся аднапакаёўкі і за 180 USD

Яшчэ два месяцы таму адшукаць любую па якасці аднапакаёвую кватэру коштам менш за 200–220 долараў было немагчыма. Попыт на маленькія кватэры быў стабільным, а часам звычайныя стандартныя аднапакаёўкі здаваліся і за 230–250 долараў нават у далёкіх раёнах.

Паводле інфармацыі агента па аперацыях з жыллёвай нерухомасцю агенцтва нерухомасці «Дзінас» Іны Кульшы, стандартныя аднапакаёвыя кватэры з мэбляй, але без бытавой тэхнікі ў Заводскім раёне і Шабанах магчыма зняць ужо за 170–180 долараў. Сёння рэальны кошт арэнды стандартных аднапакаёвак у мікрараёнах вагаецца ў межах 200–220 долараў, а сярэдні кошт такіх кватэр нават уздоўж лініі метро — не больш за 230–250 долараў.

Наша суразмоўца ўпэўнена, што невялікае патанненне выклікана не павелічэннем прапановы, а хутчэй памяншэннем попыту. Менавіта ўвесну раней новымі кліентамі агенцтваў былі маладыя сем’і, якія вырашалі пажыць асобна ад бацькоў на здымных кватэрах. Разам з тым, каб сёння рашыцца на такі сур’ёзны крок, маладыя людзі павінны мець наяўную валюту на 2–3 месяцы платы за арэнду або магчымасць долары абменьваць ці зарабляць. Вось тут існуе праблема, калі ёсць нацыянальныя грошы, а валюты няма. Калі валюты няма ў абменніках, тады трэба разлічвацца рублямі, аднак сёння ніхто дакладна не ведае, па якім курсе ажыццяўляць такія разлікі. На буйных спажывецкіх рынках долар паміж сваімі каштуе недзе 3600–3800 рублёў, а вось на рынку арэнды жылля асобныя гаспадары кватэр могуць прапаноўваць лічыць яго за 4000 рублёў і нават даражэй.

Сапраўднае патанненне адбудзецца праз 2–3 месяцы?

Сёння масавага патаннення ўсіх тыпаў кватэр на рынку арэнды яшчэ няма. Мацней за ўсё цяпер патаннела толькі зусім няякаснае жыллё, попыт на якое і да гэтага часу быў мінімальны. Разам з тым, у агенцтвах нерухомасці існуюць заяўкі ад кліентаў на кватэры ўздоўж метро і на прасторныя аднапакаёўкі з сучаснай планіроўкай у новабудоўлях па кошце да 250 долараў. А вось якасных кватэр у новабудоўлях сёння і не хапае. На сур’ёзныя зніжкі гаспадары ліквідных кватэр пакуль не згаджаюцца. Гаспадары кватэр і кватаранты чакаюць цяпер высвятлення сітуацыі вакол валюты: напрыклад, па якім кошце і калі долары рэальна з’явяцца ў абменніках. Калі і праз месяц валюты ў абменніках будзе не хапаць, тады пэўная частка кватарантаў пачне адмаўляцца ад здымнага жылля, або разлікі будуць ажыццяўляцца выключна ў рублях. У выніку канчатковы кошт арэнды кватэр вызначыцца выключна рыначным метадам, праз механізм попыту і прапановы. Іна Кульша ўпэўнена, што і праз месяц, і летам ліквідныя аднапакаёвыя кватэры танней чым за 180–200 долараў прапаноўвацца ў Мінску не будуць.

Між іншым, яна таксама адзначае, што цяпер увогуле знік попыт на дарагія элітныя кватэры, кошт якіх пачынаецца з 500–600 долараў. Жыллё такога класа сёння чакае лепшых часоў і стаіць пустое.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска1

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус у 82 гады пераплыў Басфор1

Беластоцкага актывіста Вайцяхоўскага, які вярнуўся ў Беларусь праз камісію па вяртанні і інтэрв'ю БТ, абвясцілі яшчэ і тэрарыстам9

Манашкі разбурылі ў Навагрудку школу, якую пабудавалі святыя мучаніцы, і цяпер просяць грошы на навабуд19

У Кіраве быў атакаваны завод «Авітэк»

200 чалавек за дзень. Што вядома пра страты Расіі ва Украіне да канца ліпеня?8

Новы трэнд сярод падлеткаў — расшпіленыя джынсы27

Беларускі тэатр лялек пакажа спектакль бясплатна1

Мазырскі НПЗ трапіў пад санкцыі ЕС8

Зяленскі сустрэнецца з Трампам на наступным тыдні

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска1

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць