Грамадства11

Дзяржава будзе працягваць укладваць сродкі ў адраджэнне пацярпелых ад чарнобыльскай катастрофы раёнаў

Пра гэта заявіў журналістам Аляксандр Лукашэнка 26 красавіка падчас рабочага візіту ў Нароўлю (Гомельская вобласць), паведаміла яго прэс-служба.

«Многія сёння крычаць: трэба ўцякаць, кідаць. Узнікае пытанне: а каму? Хто будзе гэты край адраджаць? — сказаў ён. — Хто гэта будзе рабіць, калі не мы?»

Лукашэнка падкрэсліў, што гэтыя землі будуць адроджаны, і дзяржава будзе накіроўваць на гэта рэсурсы. «Мы ўжо не пераадольваем чарнобыльскую катастрофу, мы ўжо тут не ратуем людзей — мы адраджаем гэты край», — сказаў ён.

Ён асабліва адзначыў, што дзяржава ўжо ўклала каласальныя грошы пры рэабілітацыі пацярпелых раёнаў, і гэта ацэнена людзьмі. «Украінцы і расіяне кажуць: нам бы ваш парадак і дысцыпліну і нам бы зрабілі тое, што ў Беларусі пасля чарнобыльскай трагедыі. Вось яна — ацэнка людзей», — падкрэсліў Лукашэнка.

Паводле яго слоў, у свой час уладу крытыкавалі за гэтую працу з-за неразумення або спалоху. «Аснова цяперашняй пятай калоны фарміравалася тады. Гэта была іх палітыка. Сёння ўжо спецыялісты кажуць, што гвалт быў узняты з такой сілай, што праз некалькі гадоў пасля Чарнобыля яшчэ больш зямлі вывелі з севаабароту. Вёскі адсялілі, а потым схамянуліся, што дарэмна», — сказаў ён.

«Час паказвае, што мы зрабілі правільна. І сёння адно з пытанняў, якое ставіцца: вельмі доўгая бюракратычная цяганіна па адраджэнні зямель. Але губернатары атрымаюць паўнамоцтвы па пераразмеркаванні грашовых сродкаў і ў плане тэрытарыяльнага асваення і адраджэння гэтых зямель», — адзначыў ён.

Паводле слоў Лукашэнкі, сёння ў гэты рэгіён не баіцца ісці і прыватны бізнес. Сёлета прыкладна 5% бюджэту Нароўля атрымае ад прыватніка. «Што, прыватніка загоніш кудысьці? Не. Прыватнік прыходзіць сюды сам, адкрывае вытворчасць», — сказаў ён.

Ён лічыць, што «адносна чыстыя» ўчасткі адселенай зоны могуць быць адкрыты для кароткачасовага наведвання турыстамі. «Людзі хочуць сюды прыехаць. Я сам з вялікай цікавасцю глядзеў на гэтыя вёскі, якія яны былі, якія яны цяпер. Калі людзі хочуць ведаць, чаму мы ім перашкаджаем? Яны ж не едуць туды жыць і працаваць», — заўважыў Лукашэнка.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Пад Энгельсам расстралялі генерала расійскай стратэгічнай авіяцыі14

Пад Энгельсам расстралялі генерала расійскай стратэгічнай авіяцыі

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр Іосіф Хаўратовіч

Андрэй Пачобут сустрэўся з Папам Львом XIV8

Польскія фермеры ўзялі ў арэнду 26 тысяч гектараў пад Слонімам. За пяць гадоў каровы сталі даваць у 6 разоў больш малака26

Апублікаваны новы генеральны план Гомеля. Што ў ім?3

На мяжы змяняюцца правілы электроннай чаргі для аўтамабіляў

Бундэсвер упершыню выпрабаваў балістычную ракету6

Турчын прызнаўся ў праблемах беларускага экспарту2

Назад да ручкі і забарона на смартфоны: універсітэты вымушаныя змяняць фармат заняткаў і кантрольных, інакш ШІ не дае ні вучыць, ні праверыць11

Адзін з падазраваных у атацы на аэрапорт Лейпцыга — мужчына з Беларусі27

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Энгельсам расстралялі генерала расійскай стратэгічнай авіяцыі14

Пад Энгельсам расстралялі генерала расійскай стратэгічнай авіяцыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць