Грамадства11

Еўрадэпутат Марэк Мігальскі ўзяў шэфства над Зміцерам Бандарэнкам

Марэк Мігальскі, дэпутат у Еўрапейскі Парламент і член-намеснік Дэлегацыі па суадносінах Беларусь — ЕС у рамках кампаніі праваабарончай арганізацыі Libereco ўзяў шэфства над Зміцерам Бандарэнкам.

Як член-намеснік у Дэлегацыі ЕС-Беларусь, я ўважліва сачу за сітуацыяй у Беларусі. Нягледзячы на тое, што Беларусь з’яўляецца часткай Еўропы, улады робяць усё, каб абмежаваць асноўныя правы сваіх грамадзян. Ход прэзідэнцкіх выбараў не меў нічога агульнага з дэмакратыяй. (…) Я хацеў бы выказаць сваю падтрымку для аднаго з палітычных вязняў — Зміцера Бандарэнкі, якога мінскі суд асудзіў да 2 гадоў калоніі за ўдзел у масавых беспарадках 19 снежня 2010 г. (…) Катэгарычна заклікаю беларускія ўлады да адмены абвінавачванняў і неадкладнага вызвалення Зміцера Бандарэнкі» — цытуе дэпутата партал «Усходні карэспандэнт».

Кампанія шэфства над палітвязнем ініцыяваная праваабарончай арганізацыяй Libereco-Partnership for Human Rights. Яе мэта — аказаць падтрымку палітычным вязьням і іх сем’ям. Актывісты гэтай арганізацыі абавязваюцца клапаціцца аб тым, каб палітвязні не былі адданыя забыццю, і робяць усё, што ад іх залежыць, для вызвалення падшэфных ім палітвязняў.

Каментары1

Хто той палітвязень з Іванава, які выплаціў $600 тысяч кампенсацыі за данаты і ўсё адно атрымаў вялікі тэрмін?12

Хто той палітвязень з Іванава, які выплаціў $600 тысяч кампенсацыі за данаты і ўсё адно атрымаў вялікі тэрмін?

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску смяротнасць ад каранавіруса заніжалі больш чым у 4 разы16

Эстонскі экстрэмал прайшоў па канаце з аднаго хмарачоса ў Дубаі ў другі на вышыні 45 паверха ВІДЭА1

Выйшаў дакументальны фільм пра Сяргея Ціханоўскага10

Жыхар Іванава сплаціў $600 тысяч кампенсацыі за данаты, але ўсё адно атрымаў 5,5 года зняволення7

Польшча не дала славацкай дэлегацыі дазвол на пралёт у Маскву. Тыя ляцелі ў абход1

Экс-прэм’ер Канады папрасіў Трампа апамятацца «як стары старога»1

Вікторыя Азаранка выбыла з Australian Open у першым крузе1

Сітуацыя з пажарамі ў Лос-Анджэлесе становіцца крытычнай. Яны не сціхаюць1

Мінчука, які адказваў за бяспеку пасажыраў у аэрапорце «Мінск», судзяць за палітыку

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто той палітвязень з Іванава, які выплаціў $600 тысяч кампенсацыі за данаты і ўсё адно атрымаў вялікі тэрмін?12

Хто той палітвязень з Іванава, які выплаціў $600 тысяч кампенсацыі за данаты і ўсё адно атрымаў вялікі тэрмін?

Галоўнае
Усе навіны →