Такія рашэнні 29 красавіка прыняла камісія па назвах і перайменаванні вуліц.
У Мінску з'явяцца вуліцы імя мастакоў Івана Хруцкага і Пятра Сергіевіча, музычнага дзеяча Генадзя Цітовіча, пісьменнікаў Яна Баршчэўскага, Івана Навуменкі і Уладзіміра Дубоўкі.Такія рашэнні 29 красавіка прыняла камісія па назвах і перайменаванні вуліц, праспектаў, плошчаў і іншых састаўных частак горада Мінска. Аб гэтым паведаміў сябра камісіі кандыдат гістарычных навук Іван Сацукевіч.
Паводле яго слоў, гэтыя вуліцы будуць знаходзіцца ў новым мікрараёне, які прапануецца назваць Хмарынскія Пасекі і плануецца збудаваць паміж былым пасёлкам Навінкі і былой вёскай Зацень.
Акрамя таго, вуліцу Чацвёртае транспартнае кальцо, якая знаходзіцца паміж праспектам Дзяржынскага і чыгункай Мінск - Брэст, вырашана назваць у гонар літоўскага мастака і кампазітара Мікалоюса Чурлёніса, цешча якога родам з-пад Мінска - з былой вёскі Пятроўшчына, што знаходзілася побач з гэтай вуліцай, сказаў навуковец.
-
На польскім аўкцыёне за 700 еўра прадаюць старадаўнюю кнігу з беларускай парафіі. Як такія рарытэты могуць вывозіць за мяжу?
-
Выйшла кніга «Беларусы ў Латвіі (1918—1945)»
-
Вядомы партрэт Каганца аказаўся савецкім фэйкам, затое знайшлося адзінае фота археолага Татура. Разгаданыя фотатаямніцы Беларускага музея ў Вільні
Каментары