Эканоміка22

Камерцыйныя банкі абавяжуць дапамагчы 18 праграмам АПК

Камерцыйныя банкі будуць прыцягнуты да фінансавання 18 праграм аграпрамысловага комплексу, паведаміў на прэс-канферэнцыі ў Мінску 5 мая віцэ-прэм’ер Валерый Іваноў.

Ён нагадаў, што ў Беларусі ў межах праграмы развіцця сельскіх тэрыторый на 2011–2015 гады было распрацавана 18 галіновых праграм.

«Згодна з праграмай развіцця сельскіх тэрыторый да канца пяцігодкі мы павінны рэзка павялічыць аб’ёмы вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі, падвоіць экспарт і выйсці на больш высокі ўзровень перапрацоўкі прадукцыі і наступнай яе рэалізацыі», — зазначыў Іваноў.

Ён падкрэсліў, што для рэалізацыі праграмы планаваўся высокі аб’ём фінансавання за кошт крэдытных рэсурсаў «Белаграпрамбанка» і «Беларусбанка».

«Але з-за сітуацыі, што склалася ў крэдытна-грашовай сферы, сёння ў краіне выкананне праграм некалькі ўрэзана ў частцы крэдытавання з боку гэтых банкаў», — сказаў Іваноў.

Для забеспячэння фінансавання было прынята рашэнне аб прыцягненні крэдытных рэсурсаў васьмі камерцыйных банкаў.

«Падрыхтаваны адпаведны ўказ прэзідэнта, які зараз знаходзіцца ў Адміністрацыі прэзідэнта», — паведаміў намеснік прэм’ер-міністра.

Міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Міхаіл Русы растлумачыў, што «зараз кожны з банкаў будзе вызначацца, хто які праект будзе крэдытаваць. «Мы нічога не навязваем. Што выгадна рэгіёну, тое і будуць будаваць», — сказаў ён.

«Калі ў іх ёсць жаданне будаваць ферму — значыць, ферму, на сем гадоў крэдытны рэсурс, стаўка рэфінансавання пагашаецца за кошт дзяржавы, маржа — 3% з пагашэннем праз год пасля завяршэння будаўніцтва», — удакладніў міністр.

Паводле яго слоў, банкі ўключацца ў працу пасля выхаду ўказа. «Колькі яны нам выдзеляць? Я думаю, сумы будуць сур’ёзныя. З улікам прадугледжаных сум на кампенсацыю стратаў банкам мы можам прыцягнуць крэдытных рэсурсаў на 14 трлн. рублёў», — сказаў Русы.

Ён мяркуе, што вялікія крэдытныя рэсурсы будуць прыцягнуты ў перапрацоўку, будаўніцтва жывёлагадоўчых ферм і птушкафабрык як у найбольш хутка акупныя праекты.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра13

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра

Усе навіны →
Усе навіны

«Так людзі і жывуць»: шакавальныя кадры з гомельскага інтэрната10

Кіеўскі суд падоўжыў арышт Іны Кардаш, якую падазраюць у шпіянажы на КДБ. Яна паскардзілася на ўмовы ўтрымання4

Адну з жанчын па справе «дваровых чатаў» асудзілі на 10 гадоў6

ДАІ: Калі аўто, выязджаючы з двара, саб'е самакат, то вінаватым прызнаем самакатчыка11

Па справе Гаюна асудзілі Настассю з Віцебска, якая рабіла кар'еру ў вялікіх кампаніях у Расіі5

Гарналыжны комплекс «Лагойск» закрываецца пасля 22 гадоў працы8

У Беластоку адбыўся мітынг-канцэрт да Дня Волі2

Легендарныя «Хутка-Смачна» яшчэ існуюць і карыстаюцца папулярнасцю1

Што рабіць з кнігамі, якія трапілі ў спіс забароненых у Беларусі? Адказалі ў Мінінфармацыі13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра13

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць