Меркаванні11

Партыя БНФ : Ліквідацыя незалежных СМІ — цемрашальства

Заява Управы Партыі БНФ ў Мінінфарму ў сувязі з судовым пераследам незалежных газет.

Партыя БНФ звяртаецца да Міністэрства інфармацыі з настойлівым заклікам спыніць вайну супраць свабоды слова і адклікаць з суда неабгрунтаваныя і юрыдычна безпадстаўныя пазовы аб прыпыненні выдання газет «Народная Воля» і «Наша Ніва»

Заява Управы Партыі БНФ у сувязі з судовым пераследам незалежных газет.

«Управа Партыі БНФ канстатуе, што пасля наступу і рэпрэсій супраць палітычнай апазіцыі і грамадзянскай супольнасці фокус рэпрэсіўнай актыўнасці рэжыма скіраваны на абсалютнае выкараненне свабоды слова. Пададзеныя Міністэрствам інфармацыі пазовы аб прыпыненні газет «Наша Ніва» і «Народная Воля» з’яўляюцца лагічным працягам палітычных крымінальных працэсаў, ціску на апазіцыйныя палітычныя партыі і грамадскія арганізацыі.

Асаблівую занепакоенасць і сур’ёзную трывогу выклікае пагроза знішчэння газеты «Наша Ніва», якая з’яўляецца адзіным у краіне штотыднёвым грамадска-палітычным выданнем на беларускай мове, незалежным ад палітычнай улады.

Управа Партыі БНФ выказвае салідарнасць з рэдакцыямі і аўтарскімі калектывамі «Нашай Нівы» і «Народнай Волі», а таксама заклікае сябраў партыі ды усіх людзей добрай волі падтрымаць газеты напярэдадні разгляду справы ў судзе. Незалежна ад вынікаў судовага працэса Партыя БНФ гатова дапамагаць незалежным газетам у іх дзейнасці, у тым ліку праз арганізацыю выдання і забеспячэнне распаўсюду накладаў сіламі сябраў партыі.

Управа Партыі БНФ перасцерагае Міністэрства інфармацыі ад неабдуманых крокаў у накірунку вынішчэння незалежнай ад улады грамадска-палітычнай прэсы. Такія дзеянні ёсць не чым іншым як цемрашальствам на дзяржаўным узроўні.

Дзякуючы незалежным СМІ, і асабліва прафесійным, аб’ектыўным і адказным матэрыялам газет «Наша Ніва» і «Народная Воля», шырокая грамадскасць даведваецца праўду пра бягучую сітуацыю ў краіне. Ліквідацыя гэтых крыніцаў аб’ектыўнай інфармацыіі пазбавіць насельніцтва незалежнай карціны падзей, што можа мець негатыўныя наступствы ва ўсіх сферах жыцця краіны, у тым ліку — сацыяльна-эканамічнай.

Управа Партыі БНФ заклікае сябраў Партыі, а таксама ўсіх грамадзян, каму неабыякавы лёс свабоды слова ў Беларусі, прыходзіць да будынка суда, калі там будуць разглядацца справы «Нашай Нівы» і «Народнай Волі», і чытаць гэтыя незалежныя выданні на знак салідарнасці».

Каментары1

Цяпер чытаюць

Начальніку аховы здароўя Мінска бясплатна зрабілі рамонт. Вынік — 8 гадоў калоніі за хабары11

Начальніку аховы здароўя Мінска бясплатна зрабілі рамонт. Вынік — 8 гадоў калоніі за хабары

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна ўпершыню ўдарыла па дата-цэнтры «Яндэкса». «Яндэкс.Дыск» працуе са збоямі12

У Драздах купілі катэдж за 1,1 мільёна даляраў1

Хто той грамадзянін Чэхіі, які прыехаў у Беларусь да хворай маці і быў арыштаваны за данаты на падтрымку Украіны5

«Гэта Пуцін!» У Расіі жанчына пабачыла ў кавярні эльфа Добі, прыняла яго за Пуціна і запатрабавала прыбраць «абразу»18

Венгрыя здымае вета на перамовы Украіны з ЕС

У Швабскім замку ў Бары, дзе Габсбургі атруцілі Бону Сфорца, адкрылі барэльеф у памяць пра славутую каралеву

Міхалкоў заявіў, што вайну з Украінай Расіі паслаў Бог13

Пазняк пра палітыку ЕС: Фактычна гэта палітыка антыбеларуская76

У Гімалаях ёсць самая высокая гара ў свеце, на якую яшчэ ніхто не ўзняўся. У чым прычына?4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Начальніку аховы здароўя Мінска бясплатна зрабілі рамонт. Вынік — 8 гадоў калоніі за хабары11

Начальніку аховы здароўя Мінска бясплатна зрабілі рамонт. Вынік — 8 гадоў калоніі за хабары

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць