Свет11

Ізноў здароў: новы ісландскі вулкан паралізуе авіяпералёты

У Ісландыі зачынены галоўны міжнародны аэрапорт і адмененыя ўнутраныя рэйсы пасля таго, як пачалося вывяржэнне самага актыўнага вулкана ў краіне — Грымсвотна.

Слуп дыму ад вулкана падняўся на 20 км. Але Ісландскае метэаралагічнае бюро сцвярджае, што вывяржэння не выкліча маштабных перабояў паветранага руху.

Летась воблака попелу ад вулкана Эяф’ядлаёкюдль стала прычынай закрыцця значнай часткі еўрапейскай паветранай прасторы.

Аэрапорт Рэйк’явік-Кейфлавік будзе зачынены, пакуль не будзе ўпэўненасці ў тым, які менавіта попел вывяргае вулкан.

Геафізік з Ісландскага ўніверсітэта Магнус Тумі Гудмундсан кажа, што гэта найбуйнейшае вывяржэнне Грымсвотна за 100 гадоў, значна больш інтэнсіўнае, чым Эяф’ядлаёкюдль.

Пры гэтым ён сказаў, што сённяшні попел буйнейшы за той, што быў летась, таму падае на зямлю хутчэй, а не перамяшчаецца на вялікія адлегласці.

Арганізацыя па кантролі еўрапейскага паветранага руху заявіла ў нядзелю: «Сітуацыя не паўплывае на еўрапейскія або трансатлантычныя палёты ў найбліжэйшыя 24 гадзіны».

Аднак метэаролагі папярэдзілі, што попел можа дасягнуць паўночнай Шатландыі ў аўторак і часткі Англіі, Францыі і Іспаніі ў чацвер або пятніцу, калі вывяржэнне працягнецца з той жа хуткасцю.

Грымсвотн знаходзіцца на паўднёвым усходзе краіны і пакрыты паўночна-заходняй часткай ледніка Ватнаёкюдль. Калі ён апошні раз вывяргаўся ў 2004 годзе, трансатлантычныя рэйсы перанакіроўваліся на поўдзень Ісландыі, але аэрапорты не зачыняліся.

Вывяржэнне ў мінулым годзе попелу вулкана Эяф’ядлаёкюдль прывяло да найбуйнейшага закрыцця еўрапейскай паветранай прасторы пасля Другой сусветнай вайны.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Былога вайскоўца з Брэста, які вярнуўся з Польшчы, абвінавацілі ў «тэрарызме» і адправілі ў калонію3

Былога вайскоўца з Брэста, які вярнуўся з Польшчы, абвінавацілі ў «тэрарызме» і адправілі ў калонію

Усе навіны →
Усе навіны

Кліматолагі папярэджваюць: гэты год можа стаць самым цёплым у гісторыі. І з самай вялікай колькасцю прыродных анамалій7

Трамп назваў «ідэальных пераемнікаў»7

На месцы апошняга канцэрта The Beatles створаць музей1

Выбары ў Каардынацыйную раду ў вызначаны час не стартавалі4

Трамп назваў перамір’е з Іранам «адным з самых слабых», а іранцы даслалі яму «кавалак смецця»3

Каардынацыйная рада не знайшла падстаў адмаўляцца ад супрацоўніцтва з Sumsub15

Былому кіраўніку Офіса Зяленскага Ермаку выставілі падазрэнне ў карупцыі6

Вінаградаў расклаў па паліцах: што ў зняволенні рабіць нармальна, а што — ненармальна2

Калісьці магутную кампанію «ЛадаГарант» прызналі банкрутам

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога вайскоўца з Брэста, які вярнуўся з Польшчы, абвінавацілі ў «тэрарызме» і адправілі ў калонію3

Былога вайскоўца з Брэста, які вярнуўся з Польшчы, абвінавацілі ў «тэрарызме» і адправілі ў калонію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць