Грамадства44

«Бацькаўшчына» просіць МЗС Беларусі патлумачыць прычыны анулявання візы Яўгену Вапу

У сувязі з ануляваннем уязной візы ў Беларусь старшыні ўправы «Радыё Рацыя» і галоўнаму рэдактару тыднёвіка беларусаў у Польшчы «Ніва» Яўгену Вапу Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына» звярнулася ў МЗС Беларусі з просьбай патлумачыць прычыны прынятага рашэння.

Нагадаем, Яўген Вапа з’яўляецца сябрам Вялікай Рады Згуртавання «Бацькаўшчына» і менавіта па запрашэнні «Бацькаўшчыны» ён атрымаў службовую візу для ўезду ў Беларусь. 23 траўня пры перасячэнні беларускай мяжы беларускія памежныя службы анулявалі візу Яўгену Вапу, не пусціўшы такім чынам на тэрыторыю Беларусі. Пры гэтым яму паведамілі, што пра прычыны такога рашэння можна даведацца ў Пасольстве Рэспублікі Беларусь у Варшаве. Аднак беларускае пасольства адмовілася назваць гэтыя прычыны.

У лісце МГА «ЗБС “Бацькаўшчына», накіраваным на імя міністра замежных спраў Беларусі, падкрэсліваецца, што Яўген Вапа з’яўляецца актыўным грамадскім дзеячам беларускай нацыянальнай меншасці ў Польшчы, старшынёй Беларускага саюза ў Польшчы. Шмат у чым дзякуючы яго дзейнасці беларуская меншасць у Беласточчыне захавалася і актыўна дзейнічае на грамадска-культурнай ніве.

«Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына» звяртаецца ў Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь з настойлівай просьбай патлумачыць прычыны анулявання ўязной візы сябру Вялікай Рады МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” Яўгену Вапу», — гаворыцца ў лісце.

Таксама Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына» ў адпаведным лісце праінфармавала Міністэрства культуры Беларусі аб ануляванні візы Яўгену Вапу, падкрэсліўшы, што Яўген Вапа з’яўляецца членам Кансультатыўнага савета па справах беларусаў замежжа пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь. Не маючы візы ён не зможа ўзяць удзел ў пасяджэнні Кансультатыўнага савета, запланаваным на 9 ліпеня 2011 года. І выказала просьбу аказаць спрыянне ў высвятленні прычынаў анулявання візы Яўгену Вапу і па магчымасці прыняць пэўныя захады з тым, каб рашэнне аб ануляванні візы было адменена.

Каментары4

Цяпер чытаюць

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі72

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі

Усе навіны →
Усе навіны

«У падвале, на голай плітцы». Людзі абураныя ўмовамі ўтрымання жывёл у кантактным заапарку ў Полацку3

На Шчучыншчыне сталі прамыслова выпускаць грыбную расаду1

З віцебскага дома, каля якога размыла грунт, адселяць жыхароў

Пасля забойства аяталы Хаменеі Крэмль стаў баяцца ўласных камер назірання — бо і іх можна ўзламаць14

«Водар» і «Смачны»: на ўпакоўках пішуць, што на заквасцы, а яны на дражджах5

Украінскія дроны з ШІ аўтаномна збіваюць «шахеды»: іх пусцілі ў серыю1

65‑гадовага гамельчука асудзілі за спробу дыверсіі на чыгунцы і здраду дзяржаве. Што вядома?6

У маі УСУ вызвалілі амаль на 100 квадратных кіламетраў больш, чым страцілі — Сырскі10

Па Гродне гуляе такса з сасіскамі ў зубах1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі72

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць