Культура11

Ва Ўроцлаве адкрылася выстава беларускай культуры

Доўжыцца яны будуць да 5 чэрвеня.

31 траўня ў польскім Уроцлаве ў пасажы «Ossolineum» на галоўнай гарадзкой плошчы Рынак адбылося адкрыцьцё Дзён беларускай культуры. Доўжацца яны будуць да 5 чэрвеня. Іх арганізатарамі выступіла польская фундацыя «За вашу й нашу вольнасьць», а таксама мясцовы ўрад Уроцлава. Ініцыявалі правядзеньне Дзён беларускія студэнты, якія вымушаныя вучыцца па-за межамі Беларусі.

Дні распачаліся адкрыцьцём выставы сучаснага жывапісу Беларусі.

«На адкрыцьцё выставы прышлі больш за сто чалавек. Выступіў з прамовай мастак Алесь Марачкін і кіраўнік фундацыі Мікалай Іваноў. На адкрыцьці быў Аляксандар Мілінкевіч.

У межах Дзён пройдуць канцэрты й вечары салідарнасьці. Будзе паказаны спэктакль «Правінцыя» гарадзенскага тэатру. Да жалю ня здолелі выехаць зь Беларусі запрошаныя акторы Купалаўскага тэатру. Яны меліся паказаць пастаноўку «Пінская шляхта».

Адзін з арганізатараў Дзён беларускай культуры Арцём Дубскі: «Мушу адзначыць, што цікаваць да нашых мерапрыемстваў у палякаў вялікая. Заля, дзе разгарнулася выстава, была поўнай людзей».

24 траўня ля гарадзкой Ратушы Уроцлава арганізатары Дзён разгарнулі фотавыставу «Вольнасьць па-беларуску». Яна была прысьвечана прэзыдэнцкім выбарам у Беларусі 2006 і 2011 гадоў.

Каментары1

Цяпер чытаюць

УСУ атакавалі паромную пераправу паміж мацерыком і Крымам. Яна не працуе, бензіну ў Крыме больш не засталося3

УСУ атакавалі паромную пераправу паміж мацерыком і Крымам. Яна не працуе, бензіну ў Крыме больш не засталося

Усе навіны →
Усе навіны

Украінскія байцы паказалі сваіх баявых хвастата-пухнатых сяброў2

Сузаснавальнік Ubisoft Клод Гіё загінуў падчас крушэння самалёта ў Францыі

Алімпійскі прызёр Максім Недасекаў ажаніўся другі раз. Гэтым разам з Лалітай15

Упершыню з 2000 года: у Мінску будуюць новую трамвайную канцавую4

У Пухавіцкім раёне праходзіць турнір па тарфяным футболе

Мядзведзеў заявіў, што для Расіі ніякіх правілаў у дачыненні да Кіева больш няма14

Ахвяры інтэграцыі. Расія бясплатнымі пуцёўкамі і праз Рассупрацоўніцтва заваблівае беларускіх дзяцей34

Мінчанку, якая дапамагала шукаць згубленых жывёл, асудзілі за палітыку7

Беларусу ў Расіі падкінулі наркотыкі, пратрымалі ў СІЗА два з паловай гады — і апраўдалі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

УСУ атакавалі паромную пераправу паміж мацерыком і Крымам. Яна не працуе, бензіну ў Крыме больш не засталося3

УСУ атакавалі паромную пераправу паміж мацерыком і Крымам. Яна не працуе, бензіну ў Крыме больш не засталося

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць