Людзі плачуць, бачачы цэны ў крамах, а ўрад Антарктыду асвойвае, спадарожнік у космас запускае, пяцізоркавыя гатэлі будуе, піша Святлана Калінкіна.
І плакаць хочацца, і смяяцца, і лаяцца, і разводзіць рукамі. А ўсё праз цэны ды праз урад, які ці то зусім здурнеў, ці то ўсіх нас за дурняў трымае.
Нам кажуць: цэны выраслі, бо падаражэла валюта. Адпаведна, калі ў тавары ёсць хоць нейкая доля імпарту, то не вырасці ў цане ён не мог. З такога тлумачэння, вядома, зразумела, чаму падаражэлі кава, гарбата, цукеркі, рыс — ну, не растуць у нас ні кававыя дрэвы, ні
Але хто растлумачыць, чаму аж на 40% падаражэў цукар? Мы што, цукровыя буракі імпартуем?
Або заводы перагледзелі цэны, таму што ўжо робяць цукар з бурака новага ўраджаю? Праз што аб’ектыўна ён раптам стаў даражэйшы?.. Няма тлумачэнняў. Кажуць, што мы раўняліся на суседзяў.
Дык давайце для пачатку зраўняемся з імі па ўзроўні заробкаў.
Прычым з цукрам наогул непрыгожая гісторыя атрымалася: сёння Лукашэнка праводзіць нарады і кажа, што больш нічога даражэць не павінна, а назаўтра ўсе крамы выпісваюць на цукар новыя цэннікі. І суровая ж прайшла нарада, усім былі дадзеныя даручэнні… Але вось выканалі з дакладнасцю да наадварот.
Намеснік міністра эканомікі Андрэй Тур апраўдаў дэвальвацыю рубля і рост цэнаў вельмі разумна,
Увогуле, знайшоў апраўданне.
Толькі і логіка, і рэаліі абвяргаюць тытулаванага эканаміста Тура.Вось цяпер у Гомельскай і Магілёўскай абласцях сапраўды кажуць, што суседзі вельмі актывізаваліся і ўсё скупляюць. І правільна, так і павінна было быць. Таму што калі раней на 100 даляраў суседзі ў беларускіх крамах маглі купіць 80 кілаграмаў таго ж цукру, то цяпер — сто. А, да прыкладу, па гарэлцы выйгрыш яшчэ большы. Бо даляры, расійскія рублі, грыўны, літы, латы не абясцэніліся. Гэта наш родны рубель (а разам з ім нашыя заробкі, пенсіі, стыпендыі, зберажэнні) намаганнямі эканамістаў, у лік якіх уваходзіць і Андрэй Тур, навярнуліся на ўзлёце… І цяпер суседзі ў нашыя крамы могуць прыязджаць багатырамі.
Рэчаіснасць зноў абверглагора-эканамістаў .
Зрэшты, чаго я да гэтага Тура прычапілася? Адзін чалавек можа і памыліцца, і страціць прафесіяналізм, і з розуму выжыць. Але як маглі выжыць з розуму чыноўнікі Нацыянальнага банка і ўрада адначасова? А цяпер бегаюць адно за адным: «
Гэтым важным людзям быў дадзены
З разумным выглядам і вельмі доўга ўрад і Нацбанк счытвалі курс, які здыме праблему і верне сэнс легальным валютаабменных аперацыях. Нарэшце, вылічылі. І… патрапілі пальцам у неба. Таму што, як сцвярджае эканаміст Сяргей Чалы, за аснову была ўзятая нейкая сярэднеарыфметычная велічыня па выніках валютных таргоў цягам апошняга месяца. Хоць каму цікава, што месяц таму даляр каштаваў тры тысячы, калі яго было не купіць і калі вы дакладна гэтак жа той курс нафантазіравалі? Што вы лічылі?
Вось калі б дактары ставілі дыягназы і лячылі людзей зыходзячы з паказчыка сярэдняй тэмпературы пацыентаў па лякарні, іх бы судзілі. А кіраўнікам Нацбанка і ўрада — хоць бы што.
Яны чамусьці вырашылі, што можна ўсталяваць «ад ліхтара» курс рубля да асноўных валют, аддаць загад, і валюта адразу з’явіцца. А цяпер здзіўляюцца, чаму загад не выкананы… Гора без розуму гэта называецца. І, на маю думку, пасля ўсяго, што яны нарабілі, і кіраўніку Нацбанка, і кіраўніку ўрада, і ўсім кіраўнікам эканамічнага блока трэба даць толькі адну магчымасць — аддаваць загады выключна жонцы і цешчы (калі, вядома, тыя дазволяць). І хоць гучаць галасы, што, маўляў, урад нядаўна працуе, а Нацбанк усяго толькі выконваў перадвыбарныя пажаданні прэзідэнта па росту заробкаў… Гэта значыць, яны не цалкам вінаватыя. Але я з такім падыходам катэгарычна не згодная. Тупа браў пад казырок, выконваў усе капрызы начальства, разумеючы, што гэта вядзе да краху, — вінаваты. Пагадзіўся працаваць ва ўрадзе, разумеў, якую гаспадарку атрымліваеш, ад заробку не адмовіўся, зразумеўшы, што не выканаеш пастаўленую задачу, — вінаваты.
А то вясёлае ў нас тут жыццё, проста ілюстрацыя да прымаўкі «Без гаспадара хата».
Старыя плачуць, бачачы цэны ў крамах, а ўрад Антарктыду асвойвае,спадарожнік у космас запускае, пяцізоркавыя гатэлі будуе.
Людзей у адзін дзень зрабілі ўдвая бяднейшымі — і ніхто не вінаваты: усе чыноўнікі, як сядзелі, так і сядзяць на нарадах, прамовы прэзідэнта канспектуюць.
Так добра жывем, што катэгорыя малазабяспечаных грамадзян (а да яе адносяцца не бедныя, да яе адносяцца жабракі) у нашай краіне павялічылася ўдвая, але нам паўтараюць толькі адно: «Усё добра, не трэба панікі!»
Панікі сапраўды не трэба. Але так жыць нельга.
Бо гаспадар у доме павінен быць. Гаспадар, які разумее, каго і калі трэба пакараць, каго — пахваліць, куды патраціць грошы, а на чым зэканоміць… А то ў нашага ўрада з усіх праектаў толькі «Дажынкі» ды «Славянскія базары» атрымліваюцца. Дагуляліся…
Каментары