Эканоміка

Расія аднавіла аб'ёмы паставак электраэнергіі ў Беларусь

Расійская кампанія «Інтэр РАО ЕЭС» аднавіла аб’ёмы паставак электраэнергіі ў Беларусь. Такім чынам, доля расійскай электраэнергіі з 13 чэрвеня паднялася з 7% да ранейшых 12% у балансе сутачнага энергаспажывання краіны.

На такім узроўні пастаўкі знаходзіліся да 9 чэрвеня, калі расійскае ААТ «Інтэр РАО ЕЭС» знізіла пастаўкі электраэнергіі ў Беларусь у сувязі з пазычанасцю беларускага боку ў 1,5 млрд расійскіх рублёў, паведамляе РИА «Новости». Пакуль агенцтва не мае каментароў «Інтэр РАО».

Нагадаем, у пятніцу ў Маскве прайшлі беларуска-расійскія перамовы, на якіх быў абмеркаваны графік выплаты пазычанасці Беларусі за расійскую электраэнергію. Для кансультацый з расійскімі спецыялістамі ў Маскву выехала беларуская дэлегацыя на чале з генеральным дырэктарам «Белэнерга» Аляксеем Шырмам. Па выніках сустрэчы падпісаны графік плацяжоў, згодна з якім беларускі бок абавязуецца пагасіць пазычанасць за расійскую электраэнергію да 5 ліпеня. Таксама была дасягнутая дамоўленасць аб тым, што «Інтэр РАО ЕЭС» адновіць пастаўкі электраэнергіі з 0.00 13 чэрвеня.

У 2011 годзе Беларусь мае намер імпартаваць з Расіі 3 млрд кВт/г электраэнергіі па кантракце з «Інтэр РАО ЕЭС».

Агульнае спажыванне электраэнергіі ў Беларусі ў 2010 годзе склала 37,46 млрд кВт/г, пры гэтым крыніцамі «Белэнерга» было выпрацавана 32,3 млрд кВт/г, блок-станцыямі — 2,26 млрд кВт/г.

Каментары

Цяпер чытаюць

Зяленскі назваў, якія рэтранслятары на мяжы і беларускія прадпрыемствы хвалююць Украіну36

Зяленскі назваў, якія рэтранслятары на мяжы і беларускія прадпрыемствы хвалююць Украіну

Усе навіны →
Усе навіны

Пакаленне Z баіцца званіць у дзверы6

Ля Хатыні сустрэлі мядзведзіцу з медзведзянятамі

Памёр рэжысёр серыяла «Сябры» Джэймс Бэроўз

Як Нарвегія амаль цалкам адмовілася ад бензінавых аўто і з якімі праблемамі сутыкнулася пасля11

Зборная ЗША выйшла ў 1/16 фіналу чэмпіянату свету па футболе2

Пусты ўчастак у прыгарадзе Мінска прадалі за 192 тысячы даляраў5

Атака на НПЗ у Маскве — як «найлепшая СПА ў Расіі» прапусціла ўдар па сталіцы?6

Ціханоўская: Лукашэнка павінен усвядоміць: уся адказнасць за магчымыя наступствы для краіны будзе ляжаць на ім29

Беларускі бензін б'е па кашальках масквічоў: АЗС Расіі вымушаны купляць дарагое паліва з Беларусі5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі назваў, якія рэтранслятары на мяжы і беларускія прадпрыемствы хвалююць Украіну36

Зяленскі назваў, якія рэтранслятары на мяжы і беларускія прадпрыемствы хвалююць Украіну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць