Улада1010

Мясцовыя ўлады збіраюцца маніторыць валютныя рахункі

Рашэнне Віцебскага аблвыканкама ідзе ўразрэз з агульнапрынятымі прававымі нормамі.

Мясцовыя ўлады прымаюць усё больш адміністрацыйных мер для рэгулявання сітуацыі на валютным рынку.
У прыватнасці, у шэраг філіялаў банкаў у Віцебскай вобласці прыйшлі лісты з патрабаваннем узгаднення здзелак па продажы замежнай валюты. Банкам загадана штодня даваць інфармацыю пра рэшткі валютных сродкаў на рахунках суб’ектаў гаспадарання.

Першая ініцыятыва — узгадненне з Віцебскім аблвыканкамам здзелак па продажы замежнай валюты кліентам — у апошні час даволі пашыраная практычна па ўсёй краіне. «Дадзенае рашэнне прынята ў сувязі з неабходнасцю рэгулявання ў вобласці сітуацыі, што складаецца на валютным рынку і скіроўвання сродкаў у замежнай валюце ў першачарговым парадку на закупку крытычнага імпарту і неадкладныя патрэбы вобласці», — гаворыцца ў лісце. «

У адсутнасць валютнага рынку, які б нармальна функцыянаваў, мясцовыя ўлады ўзялі на сябе функцыі, якія звычайна выконвае біржа.
У гэтай сітуацыі рашэнне цалкам апраўдана, каб эканоміка краіны не спынілася», — каментуе сітуацыю профільны чыноўнік.

Праўда, вось іншая ініцыятыва Віцебскага аблвыканкама відавочна ідзе насуперак агульнапрынятым законам банкаўскага сектара. Мясцовыя ўлады даручылі кіраўніцтву банкаў «для маніторынгу руху валютных сродкаў пачынаючы ад 13 чэрвеня штодня да 8.30 прадастаўляць Галоўнаму ўпраўленню Нацбанка па Віцебскай вобласці звесткі аб астатках сродкаў у замежнай валюце на бягучых і дэпазітных рахунках, у тым ліку ў разрэзе суб’ектаў гаспадарання па відах валют у эквіваленце 20 тыс. даляраў і вышэй «.

Аднак

дадзеная ініцыятыва відавочна супярэчыць Банкаўскаму кодэксу, згодна з якім «рахункі ў банку, інфармацыя аб яго уладальніку, нумары і іншыя рэквізіты рахункі, памеры сродкаў, што знаходзяцца на рахунках і ва ўкладах (дэпазітах), а таксама звесткі аб канкрэтных здзелках (…) з’яўляюцца банкаўскай таямніцай і не падлягаюць абвяшчэнню трэцім асобам». «Мясцовыя ўлады, спрабуючы праз Нацбанк уздзейнічаць на суб’екты гаспадарання і банкі, відавочна парушаюць агульнапрынятыя прававыя нормы
», — кажа эксперт у банкаўскай сферы.

Інфармацыя аб такіх крокаў уладаў у іншых рэгіёнах Беларусі пакуль не пацвердзілася.

Раней мясцовыя ўлады наўпрост запытвалі ў прадпрыемстваў інфармацыю аб стане валютных сродкаў на іх рахунках. Аднак не ўсе суб’екты гаспадарання адгукнуліся на падобную просьбу. Цяпер улады вырашылі абраць, на іх погляд, больш дзейсны спосаб.

Дарэчы, у адным з камерцыйных банкаў паведамілі, што адмовіліся як ўзгадняць здзелкі, так і прадастаўляць інфармацыю аб астатку валютных сродкаў на рахунках суб’ектаў гаспадарання.

Каментары10

18‑гадовы Мікіта з Рэчыцы, які ў першы ж баявы выхад трапіў ва ўкраінскі палон, расказаў, чаго папёрся на вайну30

18‑гадовы Мікіта з Рэчыцы, які ў першы ж баявы выхад трапіў ва ўкраінскі палон, расказаў, чаго папёрся на вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Кір Стармер пайшоў у адстаўку9

У Крыме на ўсё лета забаранілі прымаць групы дзяцей1

Вальфовіч пра атаку дронам аўтобуса з дзецьмі ў Бранскай вобласці: Мэта была сутыкнуць Беларусь з Украінай26

«30 тысяч ужо аддаў за арэнду». Праграміст усё палічыў і ўзяў іпатэку ў Вільні6

У Польшчы знайшлі GPS-перадатчык у вагоне, які ездзіў у Беларусь і Украіну1

Расійскія дроны атакавалі цывільныя судны ў Чорным моры: загінуў марак-егіпцянін2

Узровень небяспекі падвышаны да аранжавага. На Беларусь ідуць залевы, шквальны вецер і град

Севярынец: Апоўначы здалося, што прыйшла смерць4

Можа, вам трэба 12‑пакаёвая кватэра ў Мінску? Маем такі варыянт3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

18‑гадовы Мікіта з Рэчыцы, які ў першы ж баявы выхад трапіў ва ўкраінскі палон, расказаў, чаго папёрся на вайну30

18‑гадовы Мікіта з Рэчыцы, які ў першы ж баявы выхад трапіў ва ўкраінскі палон, расказаў, чаго папёрся на вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць