Культура55

Усе — на ўручэнне прэміі «ПрайдзіСвета»! — 15 чэрвеня, а 19-й

Сёння (15 чэрвеня) у кнігарні «логвінаЎ» (пр. Незалежнасці, 37, а, ст. метро «Плошча Перамогі) часопіс перакладной літаратуры «ПрайдзіСвет» абвесціць лаўрэатаў перакладніцкай прэміі. Спяшаемся паведаміць, што ЎСЕ заяўленыя ў шорт-лісце кнігі — з выдавецтва «Логвінаў»:

У намінацыі «Паэзія» — кніга Віталя Рыжкова «Дзверы, замкнёныя на ключы», якая таксама змяшчае пераклады з украінскае (Сэргій Жадан), з грузінскае (Гага Нахуцрышвілі), з амерыканскае слэм-паэзіі (Майкл Сэлінджэр і Тэйлар Мэлі), і з польскае (Рышард Крыніцкі).

У намінацыі «Проза» адразу 4 (!) нашыя кнігі, нашыя крывіначкі, нашыя дзяўчыначкі:

Дж. Р. Р. Толкін. Каваль зь вялікага Вутану. Казка. Пераклад з ангельскай Антона Францішка Брыля. 28 старонак.

Усім талкіністам, якія ўжо паспелі выгадаваць дзетак, прысвячаецца…

Высвятляецца, што Толкін напісаў не толькі «Уладара Пярсцёнкаў». Гоблінаў у «Кавалі» шчыра прызнаемся, малавата, хобітаў увогуле няма, але чараўніцтва ад гэтага ў казцы не паменела.

Дзіцячае выданне з каляровымі ілюстрацыямі.

Вольга Такарчук. Правек ды іншыя часы. Раман. Пераклад з польскай Марыны Шоды. 240 старонак.

Гэта гісторыя Польшчы ў мініяцюры. Акрамя сялянаў, памешчыкаў, ксяндзоў, у рамане дзейнічаюць рускія і польскія шаманы, арханёлы і Пан Бог. Усе разам ствараюць даволі такі рэалістычны містыцызм, выбачайце, містычны рэалізм.

Нарэшце зорка польскай літаратуры прабілася на беларускія кніжныя паліцы. Прабілася ў перакладзе Марыны Шоды, якая тое самае колькі гадоў таму зрабіла з іранічным Паўлам Гюле («Мэрсэдэс-Бэнц»).

Курт Вонэгут. Бойня № 5, або Крыжовы паход дзетак. Раман. Пераклад з ангельскае Павал Касцюкевіч.

Захапляльны сюжэт, насычаны сакавітымі дыялёгамі тэкст. Спалучэньне элемэнтаў навуковай фантастыкі (прыхадні з космасу, падарожжы ў часе) з рэальнымі падзеямі Другой Сусьветнае вайны (бамбардаваньне Дрэздэна амэрыканскай авіяцый) стварае той фірмовы кактэйль, якім заўсёды выслаўляўся клясык сусьветнае літаратуры Курт Вонэгут.

Мікаэль Ніемі. Папулярная музыка зь Вітулы. Раман. Пераклад са швэдзкай Вольгі Цьвіркі. Сэрыя «Кнігарня «Наша Ніва». 314 старонак.

Шведскі фін Мікаэль Ніемі сваімі расповядамі пра гарачае скандынаўскае падлеткаўство з неверагоднай колькасцю снегу і алкаголю разбудзіў у сэрцах беларускіх чытачоў гарачы водгук. Ну, вельмі жыццясцвярджальная кніга. Самая папулярная кніга 2010 г., адным словам.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей5

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Усе навіны →
Усе навіны

У Кеніі зноў пабачылі «прывіда лесу», які баяліся, што ўжо знік

Пасля дажджу над Мінскам паднялася незвычайная вясёлка ФОТАФАКТ1

У Арменіі ЦВК адмовілася здымаць з выбараў галоўны прарасійскі блок8

«Навошта нам вёскі па тры чалавекі?» Пётра Пятроўскі прапануе звозіць пенсіянераў з малых вёсак у аграгарадкі20

«Цуды апакаліптычнага свету». На Данбасе птушкі віюць гнёзды з дронавага оптавалакна4

Дзмітрый Калдун паказаў сваё лецішча пад Мінскам. Ён змагаецца за свой газон з градкамі жонкі9

«За год можна зарабіць на кватэру ў Мінску». Беларуска расказала, як паехала працаваць у горад будучыні16

У Гродзенскім заапарку стары воўк памёр, дачакаўшыся ваўчанят сабе на замену5

Як здымалі «Адысею» — такі маштаб уражвае нават Галівуд. Мэту Дэйману і Роберту Пацінсану давялося прайсці праз сапраўдныя выпрабаванні16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей5

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць