Музыка55

Фестывалі гэтага лета

Куды з’ездзіць беларускаму меламану?

Куды з’ездзіць беларускаму меламану?

17—19 чэрвеня: Ob-La-Ki Ob-La-Ka

Віцебск працягвае традыцыю фестываляў, прысвечаных творчасці The Beatles. 17—19 чэрвеня горад Шагала пераўтворыцца ў аналаг Ліверпуля — у клубах, Летнім амфітэатры ды і ўвогуле на вуліцах будзе гучаць музыка «бітлоў». Як паказаў ранейшы «Бітлз»-фестываль у Лагойску, паслухаць музыку ліверпульскай чацвёркі збіраецца многа людзей.

Адзіны мінус — на кожны канцэрт трэба асобны квіток.

Спецыяльны госць фестывалю — расійскі «Акварыум». Сярод іншых выступоўцаў — найлепшыя выканаўцы «Бітлз» у Беларусі — гурт The Apples, а таксама алдовы гурт FLAT, блюзмэн Аляксандр Цыганок.

«Дзіракол»

Гэты ўкраінскі, запарожскі фэст нечакана для ўсіх стартаваў у 2010 годзе. Фестываль незалежнай музыкі летась прайшоў двойчы пры невялікай колькасці гледачоў і сабраў вельмі цікавых і розных выканаўцаў — ад блюзавага віртуоза Макса Таўрычнага з Кіева да авангардыстаў і легендарнага днепрапятроўскага блюзмэна Саныча Волгіна. Сярод гасцей фэсту — культавыя «Умка і Бро».

Дата фестывалю сёлета пакуль невядомая, але што ён будзе — сумневаў ніякіх, трэба проста сачыць за рэкламай.

І калі вы раптоўна апынецеся ў Запарожжы ці на крымскім узбярэжжы, з’ездзіць на фестываль варта — па ўзроўню незвычайнасці і незалежнасці з «Дзіраколам» не параўнаюцца нават «Пустыя Пагоркі».

22—24 ліпеня: «Басовішча»

Тлумачыць, што такое «Басовішча», няма патрэбы — для беларусаў гэты фэст ператварыўся ў лакальны аналаг легендарнага Вудстока. З той розніцай, што Вудсток адбыўся адзін раз, і з тых часоў яго імкнуцца аднавіць, а на «Басовішча» можна ездзіць штогод. Хэдлайнеры гэтага года — «Нейра Дзюбель», IQ 48 і польскі гурт R.U.T.A. Чаго чакаць ад фестывалю сёлета — таксама не пытанне. Т

ой, хто трапляў туды хоць раз, ведае: калі і ёсць у Беларусі нешта стабільнае, дык гэта «Басовішча».
Адбудзецца яно, як заўжды, на Беласточчыне, ва ўрочышчы Барок пад Гарадком. Польскі бок сёлета абяцаў усім слухачам бясплатныя візы.

11—13 жніўня: Sziget

Знакаміты еўрапейскі фестываль сёлета прапануе шчаслівым уладальнікам шэнгенскіх візаў настолькі шырокую праграму, што ўзнікае пытанне, ці варта ехаць куды-небудзь яшчэ. Здаецца, усе: ад Эмі Уайнаўз да Pulp, aд Judas Priest да Cowboy Junkies сыграюць у Будапешце 11—13 жніўня.

Праўда, кошт квітка «кусаецца» — ад 45 да 200 еўра, але мерапрыемства таго вартае:
цікавейшага музычнага кактэйлю ў Еўропе гэтым летам не будзе.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі30

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

Як арганізаваны рух на вуліцы Максіма Багдановіча, дзе будуюць метро2

У Мінску міліцыя адгаварыла пенсіянерку ад выкідвання з акна

На Лунінеччыне сын да смерці забіў бацьку ломам

У Севастопалі згарэў музей Крымскай вайны ХІХ стагоддзя. Расіяне заяўляюць пра ўдары дронаў16

З'явіліся першыя ў гісторыі гэтай вайны ВІДЭА пралёту ўкраінскай ракеты FP-5 Flamingo над Расіяй11

Мікола Дзядок расказаў, як сукамернік-крымінальнік зрабіў яго беларускамоўным11

Ракетны ўдар нанесены па Чэбаксарах1

«Я пачула крык: «Дапамажыце, рэжуць!». Падрабязнасці трагедыі, дзе хлопец забіў 24‑гадовую дзяўчыну15

У Самары гарыць НПЗ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі30

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць