Эканоміка44

Беларускія прадпрыемствы сталі прадаваць праз IPO. Гэта як?

Акцыі Барысаўскага завода медыцынскіх прэпаратаў будуць размешчаныя на біржы. Купіць могуць усе ахвотныя.

Барысаўскі завод медыцынскіх прэпаратаў абвясціў пра адкрытае размяшчэнне акцый на біржавым рынку. Гэта першы выпадак правядзення IPO у Беларусі. Што гэта такое?

IPO — першапачатковая публічная прапанова акцый кампаніі на продаж. Пры гэтым маецца на ўвазе, што кампанія ўпершыню выводзіць свае акцыі на біржу, прапануючы іх неабмежаванай колькасці асобаў.

На продаж выстаўляецца 125 500 акцый, што складае каля 15% статутнага фонду прадпрыемства. Мяркуецца прыцягненне сродкаў ад айчынных і замежных інвестараў. Продаж акцый рэзідэнтам Беларусі будзе ажыццяўляцца ў беларускіх рублях, нерэзідэнтам — у расійскіх рублях, далярах і еўра па афіцыйным курсе. Кошт адной акцыі — 476 010 рублёў. Пачатак продажу акцый — 29 чэрвеня, заканчэнне — 12 ліпеня.

Генеральны дырэктар завода Аляксандр Фандо мяркуе, што

100%-ная доля дзяржавы ў статутным фондзе адпужвае інвестараў, таму прадпрыемства павінна стаць звычайным акцыянерным таварыствам, дзе будзе прысутнічаць і дзяржаўная, і прыватная ўласнасць.

Каментары4

Цяпер чытаюць

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі9

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, хто купіў у Расіі кампанію «Леста»2

Лукашэнка паставіў задачу развіваць народнае апалчэнне17

У цэнтры Мінска прадаецца сімпатычная сталінка з двума французскімі балконамі1

Меліціна Станюта выйшла замуж — вяселле прайшло ў былой аранжарэі імператрыцы Жазэфіны ў Францыі7

У Падмаскоўі шпіталізавалі пяцярых чалавек з падазрэннем на воспу малпаў. Сярод іх 22‑гадовая беларуска1

Пацверджана смерць 282 тысяч расійскіх вайскоўцаў ва Украіне14

У беларускі ў Італіі забралі двух сыноў — бо яна не прызнавала дзяржаву і не адпускала дзяцей у школу і да доктара14

Каранік не забраў з сабой у Мінск падпалкоўніка, які быў яго прэс-сакратаром. Таму знайшлі новае месца

Маск прадэманстраваў лятаючую «Тэслу»4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі9

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць