Сёння, як і ў мінулую сераду на Цэнтральнай плошчы горада было невялікае гулянне, якія адбываюцца кожную сераду па ўсёй краіне на цэнтральных плошчах гарадоў. Народу было ўсё ж больш чым тыдзень таму нягледзячы на непагодлівае надвор'е ўвесь дзень. Каля 50 чалавек.
Гулянне адбывалася як каля фантана, так і на другім баку - паміж школай мастацтваў і саборам. Як і ў мінулую сераду на плошчы прысутнічалі супрацоўнікі КДБ і міліцыя. Гулянне фіксавалася аж двума (!) відэакамерамі супрацоўнікамі КДБ і МУС, якіх у гэты раз было ў 2 разы больш. Міліцыяй выбарачна правяраліся дакументы ў "невядомых" грамадзян.
-
РІА Навіны выдаліла тэкст пра вайну з Літвой. Бо «не адпавядае дзяржаўнай палітыцы»
-
РІА Навіны апублікавала калонку, што Расію чакае яшчэ адна «СВА» — з Літвой. А пасля выдаліла з пазнакай «Не адпавядае дзяржаўнай палітыцы»
-
Рэнтген-лабарантку з 38‑гадовым медыцынскім стажам адправілі ў калонію за палітыку
Каментары