Эканоміка22

Румас не змог назваць работнікам МАЗа дату, калі адбудзецца стабілізацыя на валютным рынку

Урад і Нацыянальны банк разлічваюць выйсці на адзіны курс беларускага рубля ў трэцім квартале. «Агульная задача — у трэцім квартале выйсці на раўнаважны курс беларускага рубля і забыцца аб праблемах на валютным рынку назаўсёды»,
 — заявіў 6 ліпеня віцэ-прэм’ер урада Сяргей Румас, адказваючы на пытанні прадстаўнікоў працоўнага калектыву ААТ «МАЗ».

«У мяне сёння няма гатовай даты, калі адбудзецца стабілізацыя на валютным рынку, — зазначыў Румас. — Але на апошняй нарадзе ў кіраўніка дзяржавы 8 чэрвеня выпрацавана рашэнне, чым і каму займацца для таго, каб па выніках першага паўгоддзя ўбачыць вынікі працы эканомікі. Тады мы зможам зрабіць выснову, якім спосабам зраўняць валютныя курсы і выйсці на адзіны раўнаважны курс».

Паводле слоў віцэ-прэм’ера, стаіць задача свабоднага доступу да валюты для насельніцтва і прадпрыемстваў. «Разам з тым тыя расходы золатавалютных запасаў, якія адбываліся летась і да сакавіка гэтага года, не дазваляюць гэта зрабіць сёння і адразу», — растлумачыў Румас. Паводле яго слоў, выпрацавана стратэгія паступовага нарошчвання ЗВР і стварэння так званай «падушкі бяспекі», над чым працуюць і ўрад, і ўсе дзяржорганы кіравання.

Румас нагадаў, што ўжо атрыманы першы транш крэдыту Еўразійскага банка развіцця ў 800 млн. долараў. Апрача таго, урад працуе над пытаннем прыцягнення крэдыту ў 1 млрд. долараў для «Беларуськалія». «Ёсць яшчэ шэраг праектаў, дзе мы зможам пазычыць сродкі для таго, каб „падушка бяспекі“ дазволіла нам ажыццявіць мерапрыемствы па выхадзе на адзіны раўнаважны курс беларускага рубля», — зазначыў віцэ-прэм’ер.

Паводле яго слоў, будуць атрыманы не толькі пазыковыя сродкі для выпраўлення сітуацыі на валютным рынку. Будуць таксама паступленні ад продажу дзяржуласнасці, стварэння холдынгаў на шэрагу прадпрыемстваў, у тым ліку МАЗа і «аднаго з расійскіх буйных машынабудаўнічых прадпрыемстваў». Будзе прадавацца частка акцый іншых буйных і невялікіх прадпрыемстваў.

На думку Румаса, «у цэлым сітуацыя ў эканоміцы не крытычная: прадпрыемствы працуюць, працоўныя месцы ёсць і работнікі атрымліваюць заработную плату». «І гэта ніяк не звязваецца з крызісам», — мяркуе віцэ-прэм’ер.

Разам з тым ён прызнаў, што ёсць «пэўныя цяжкасці». «Урад іх не ўтойвае. І больш таго, прыкладае ўсе намаганні, усе меры для таго, каб вырашыць тыя дысбалансы, якія назапасіліся ў эканоміцы летась і ў пачатку 2011 года», — зазначыў Румас.

Каментары2

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве9

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Усе навіны →
Усе навіны

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі35

Махляры прыдумалі новую прынаду — Telegram, які нібыта працуе без інтэрнэту1

Краіны Персідскага заліва пачынаюць сумнявацца ў гарантыях ЗША7

У Варшаве беларусы святкуюць Дзень Волі ФОТЫ17

У Мінску на праспекце Дзяржынскага мужчына вельмі дзіўна сябе паводзіў: бегаў па праезнай частцы і спыняў машыны ВІДЭА

Дзісна, Тураў і Васілевічы — самыя маленькія гарады Беларусі. А хто яшчэ ў топе?5

«Хачу наведаць бабулю ў Беларусі». Як жывуць і адаптуюцца дзеці беларусаў-эмігрантаў у Еўропе4

«Ён не думаў, што будзе цалаваць мяне ў сраку». Трамп выказаўся пра адносіны з наследным прынцам Саудаўскай Аравіі13

«Свае — гэта слова, якое для мяне вызначае тэатр». Вялікая гутарка з акцёрам Міхасём Зуем пра сцэну, каманду і тэатр у эміграцыі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве9

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць