Улада22

Начное паляваньне на ўлёткі

Міліцыя затрымала агітацыйныя матэрыялы незарэгістраваных апазыцянэраў у Віцебску. А ў Менску без улётак застаўся Вінцук Вячорка.

Сёньня ноччу, прыкладна а 2.00 каля мікрараёну Шабаны ў Менску была затрыманая машына кандыдата на дэпутата Менскага гарсавету, чальца партыі БНФ Сержука Карповіча разам зь ягонымі даверанымі асобамі. У машыне знаходзіліся агітацыйныя матэрыялы чатырох зарэгістраваных кандыдатаў, у тым ліку лідэра партыі БНФ Вінцука Вячоркі. Затрыманых адпусьцілі праз тры гадзіны, агітацыйныя ўлёткі засталіся ў міліцыі.

У зьвязку з затрыманьнем сваіх агітацыйных матэрыялаў Вінцук Вячорка мае намер зьвярнуцца ў Цэнтарвыбаркам. Са словаў спадара Вячоркі, цяпер ягоныя агітацыйныя матэрыялы знаходзяцца пад арыштам у Завадзкім раённым упраўленьні міліцыі Менску.

Падставай для затрыманьня стала тое, што ў супрацоўнікаў міліцыі зьявіўся сумнеў наконт сапраўднасьці дакумэнтаў на наклад прадукцыі. Агітацыйныя матэрыялы былі надрукаваныя ў адпаведнасьці з Выбарчым кодэксам і на грошы, якія выдаткоўваюцца для кандыдатаў на дэпутаты.

Кіроўцу Ігара Цішкіна, які перавозіў друкаваную прадукцыю на ўласнай аўтамашыне, будуць судзіць паводле артыкулу адміністрацыйнага кодэксу за «парушэньне заканадаўства аб выбарах, рэфэрэндуме, адкліканьні дэпутата». Пакараньне паводле гэтага артыкулу прадугледжвае штраф да 10 базавых велічыняў або папраўчыя працы з утрыманьнем часткі заробку.

Улёткі міліцыя канфіскавала. Як патлумачылі ў Кастрычніцкім райаддзеле, яны будуць перададзеныя на экспэртызу паводле зьместу – ці няма ў іх закліку да зьвяржэньня дзяржаўнага ладу або якіх парушэньняў Закону аб выбарах.

Што да зьместу, то ва ўлётках «Свабоду выбару!» былі апісаныя прычыны, зь якіх гарадзкая і абласная выбарчыя камісіі не зарэгістравалі кандыдатамі на выбары шэраг віцебскіх дэмакратычных актывістаў: Тацяну Севярынец, маці вядомага моладзевага палітыка, Хрыстафора Жаляпава, кіраўніка абласнога штабу Аляксандра Мілінкевіча ў часе мінулых прэзыдэнцкіх выбараў, мясцовага лідэра сацыял‑дэмакратаў «Народнае Грамады» Аляксея Гаўруцікава, рэдактара газэты прадпрымальнікаў «Мы і рынок» Сяргея Парсюкевіча і сусьветна вядомага спартоўца Ігара Каныгіна.

Улёткі прызначаліся для распаўсюду ў тых выбарчых акругах Віцебску, дзе мелі намер балятавацца гэтыя асобы.

Затрыманага Ігара Цішкіна адпусьцілі, загадаўшы чакаць позвы ў суд. Па дарозе з пастарунку міліцыя затрымала тых, хто чакаў у пастарунку ягонага вызваленьня: супрацоўнікі ДАІ спынілі машыну Хрыстафора Жаляпава, у якой ехалі Сяргей Парсюкевіч, Аляксей Гаўруцікаў, сябра партыі БНФ Кастусь Перагуд і мясцовая карэспандэнтка «Радыё Свабода». Пратрымаўшы каля паўгадзіны і перапісаўшы асабістыя зьвесткі кіроўцы ды пасажыраў, міліцыянты дазволілі ўсім разьехацца.

Фота Партыя БНФ

Каментары2

Цяпер чытаюць

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў38

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў

Усе навіны →
Усе навіны

У Старых Дарогах над ракой паставілі скульптуры Вадзяніка і Русалкі ФОТАФАКТ5

Каля 200 літоўскіх фур яшчэ застаюцца ў Беларусі. Магчыма, іх і не забяруць4

Амбасада Германіі заявіла пра намер скараціць час чакання шэнгенскіх віз4

Украіна першай у свеце запусціла «прыватную СПА»: хто яе прыдумаў, хто ўдзельнічае і ці эфектыўна гэта

У Столінскім раёне прадалі сядзібу роду Алешаў. Першасная цана ўзрасла ў 10 разоў1

Былога прэм'ера Венгрыі Орбана могуць прыстроіць на працу ў ААН2

На «Мазырсолі» пахваліліся, што амаль цалкам звялі курэнне сярод супрацоўнікаў2

Грамадзянін Беларусі адсядзеў у Расіі 12 гадоў за забойства. А калі сталі яго дэпартаваць, аказалася, што ён не грамадзянін Беларусі4

У Турцыі затануў турыстычны карабель, на якім плылі 110 пасажыраў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў38

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць