Грамадства

«Асамблею няўрадавых дэмакратычных аб’яднанняў» зарэгістравалі

Легальны статус Асамблея атрымала ў Літве. У Беларусі асацыяцыі тройчы адмаўлялі ў рэгістрацыі.

Як заявіў старшыня Асамблеі НДА Сяргей Мацкевіч, «у Беларусі мы, як дэмакратычная арганізацыя, былі пазбаўленыя права аб’ядноўвацца ў асацыяцыі. Мінюст, не хаваючыся, выразна і некалькі разоў сваімі адмовамі падкрэсліў, што існаванне своеасаблівага прафсаюзу няўрадавых арганізацыяў беларускім уладам не патрэбнае».

Дырэктар Выканаўчага бюро Асамблеі Сяргей Лісічонак патлумачыў рэгістрацыю аб’яднання ў Літве наступным чынам: «У нашай краіне прагрэсу са свабодай асацыяцыяў не назіраецца. Таму мы вырашылі скарыстацца іншымі магчымасцямі і атрымаць зарэгістраваны статус у суседняй з Беларуссю краіне».

На дадзены момант Асамблея НДА з’яўляецца паўнапраўнай юрыдычнай асобай. Паводле юрыста Выканаўчага бюро Асамблеі Юрыя Чавусава, «зарэгістраваны статус асацыяцыі дае магчымасць яе сябрам прадстаўляцца ад імя арганізацыі. Таксама можна мець выданні пад шыльдай гэтага аб’яднання. Акрамя таго, прэса можа пісаць пра дзейнасць асацыяцыі. У дадатак, рэгістрацыя ў Літве, на тэрыторыі ЕС, дае магчымасць прызнаваць статус гэтай арганізацыі еўрапейскім суб’ектам». Разам з тым, падсумаваў Юры Чавусаў, «наўрад ці беларускія ўлады, нягледзячы на рэгістрацыю ў Літве, прызнаюць Асамблею беларускім суб’ектам».

Асамблея НДА спрабавала тройчы зарэгістравацца на тэрыторыі Беларусі.

Так, яшчэ ў 2002 годзе рэгістравальны орган атрымаў пакет дакументаў ад Асамблеі НДА. Для вынясення адмоўнага рашэння ў справе нерэгістрацыі Асамблеі Мінюсту спатрэбілася паўтары гады. У 2009 годзе Асамблея два разы падавала дакументы на рэгістрацыю, але безвынікова.

Асамблея няўрадавых дэмакратычных аб’яднанняў — найбуйнейшае ў Беларусі згуртаванне арганізацыяў грамадзянскай супольнасці, якое ўключае каля 300 грамадскіх аб’яднанняў, фондаў і іншых некамерцыйных арганізацыяў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Іх Зарэцкая: дэпутат-ябацька Алег Навіцкі кінуў беларускіх інвестараў на мільёны даляраў. Дэталі схемы

Іх Зарэцкая: дэпутат-ябацька Алег Навіцкі кінуў беларускіх інвестараў на мільёны даляраў. Дэталі схемы

Усе навіны →
Усе навіны

На Ждановічах знеслі легендарны «Сайгон»1

«Першы раз такое бачу». Мінчанка здзівілася адсутнасці звычайных цэннікаў у краме «Еўраопта»1

На Валыні сем машын зладзілі пагоню за аўтамабілем вайскоўцаў і сілай адбілі прызыўніка18

Ізраіль ушчэнт разбамбіў Дом рускай культуры ў Ліване11

Нехта ў Мінску атрымаў на 8 Сакавіка 151 ружу і выставіў букет на «Куфры»3

За тыдзень вайны з Іранам краіны Блізкага Усходу выкарысталі больш ракет Patriot, чым атрымала Украіна за чатыры гады вайны8

«Бывае стан, калі не можаш спаць, бо дрэнна». Чым скончылася перасадка касцявога мозгу ў маладога беларускага музыкі Генры

Ці дайшла зорка «Універа» на вяселле мінчанкі Лізаветы, куды яго клікаў увесь Threads?2

У Беларусі здымуць серыял аб праблемах у сем'ях сілавікоў у 2020 годзе22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Іх Зарэцкая: дэпутат-ябацька Алег Навіцкі кінуў беларускіх інвестараў на мільёны даляраў. Дэталі схемы

Іх Зарэцкая: дэпутат-ябацька Алег Навіцкі кінуў беларускіх інвестараў на мільёны даляраў. Дэталі схемы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць