Эканоміка44

Сурыкаў: Актывы «Белтрансгаза» Расіі не вельмі і патрэбныя

Расія разглядае куплю «Газпромам» газатранспартнай кампаніі «Белтрансгаз» «у большай ступені як дапамогу Беларусі ў сувязі з ростам цэн на газ, якая ўжо адбылася пры пераходзе на ўзаемавыгадныя рыначныя адносіны».
Пра гэта заявіў надзвычайны і паўнамоцны пасол Расійскай Федэрацыі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў.

Дыпламат зазначыў, што Расія не бачыць сэнсу ўвязваць набыццё другой паловы акцый «Белтрансгаза» з узгадненнем новых цэн на прыродны газ, які будзе пастаўляцца Беларусі ў найбліжэйшыя год-два.

«Гэта два розныя пытанні, — сказаў Сурыкаў. — Мы да канца года запоўнім „Паўночны паток“. Праз „Белтрансгаз“ жа ўсяго транспартуецца 14 мільярдаў кубаметраў газу… Ёсць у Беларусі жаданне ўтрымаць гэты транзіт — адно пытанне. Не — другое пытанне.

Што такое 14 мільярдаў у агульным транзіце газу на трэку Украіна — Беларусь у дзвесце з лішкам мільярдаў кубаметраў?
Мы разглядаем куплю „Белтрансгаза“ ў большай ступені як дапамогу Беларусі ў сувязі з ростам цэн на газ, які ўжо адбыўся пры пераходзе на ўзаемавыгадныя рыначныя адносіны. Мы тады купілі за 2,5 мільярда палову трубы з мэтай кампенсацыі гэтага росту цэн, ні для чаго іншага. І можам купіць другую палову таксама ў большай ступені з гэтых жа меркаванняў. Мы разумеем, што ўскосна датычныя да сітуацыі, яна часткова пагоршылася з-за росту цэн на энерганосьбіты. І купляючы гэтую трубу, мы хочам у тым ліку дапамагчы беларускаму боку захаваць па гэтай трубе транзіт.
Таму што купіўшы, павінны будзем ужо самі думаць, як бы яна не прастойвала».

Што ж да цэнаўтварэння на газ, то гэта, падкрэсліў дыпламат, — «пытанне другое».

«Цэнаўтварэнне вызначаецца па формуле, звязанай з цаной на прыродны газ для Еўропы, гэта прадугледжана кантрактам, які дзейнічае зараз. Мы падпісалі дакументы па Адзінай эканамічнай прасторы, якія да „Белтрасгаза“, здавалася б, не маюць ніякага стаўлення. Але зараз формула цэнаўтварэння будзе пераглядацца, каб, наколькі я мяркую, прывесці цану на газ для Беларусі ў разумную адпаведнасць з цаной на газ як у Расійскай Федэрацыі. Да якой менавіта з наяўных зараз у нас цэн, пакуль не ведаю. Ці то гэта будзе сярэднерасійская цана, ці то цана для еўрапейскай часткі Расіі, ці то нейкая іншая. Але мы гэта разумеем як наша абавязацельства перад партнёрам па АЭП, а не як магчымасць атрымаць актывы „Белтрансгаза“, якія нам не надта і патрэбныя», — сказаў Сурыкаў.

На думку расійскага пасла, 2,5 мільярда долараў ЗША, якія Беларусь можа выручыць за другую палову акцый «Белтрансгаза», зараз ёй былі б вельмі патрэбныя. «Інфляцыя, падзенне рэальных даходаў насельніцтва, хоць эканоміка нібыта і працуе, — канстатаваў Сурыкаў негатыўныя тэндэнцыі ў беларускай эканоміцы. — Добра грамадству? Дрэнна. Улада страчвае свой давер у грамадстве. Што трэба рабіць у гэтай сітуацыі? Эканоміка — яна інерцыйная. Пакуль набярэ сілу экспарт, колькі гадоў трэба чакаць. Таму мой пункт гледжання наступны: вось гэтыя 2,5 мільярда долараў за „Белтрансгаз“ вельмі былі б патрэбныя зараз. І на мой погляд, перамовы павінны быць хутчэй закончаныя. Частку з выручаных сродкаў трэба накіраваць у золатавалютныя рэзервы, а частку — у інтэрвенцыі на валютны рынак, каб прывесці беларускі рубель да адзінага курсу. Няхай нават вось да гэтага, які Нацбанк лічыць аб’ектыўным, — 5 тысяч рублёў за долар. І пачнецца адлік у росце даходаў насельніцтва. Вось што важна для краіны зараз, і гэтыя рэсурсы маглі б такую задачу вырашыць».

Каментары4

Цяпер чытаюць

Аляксандр Лукашэнка так ляснуўся на лёд на хакеі, што трыбуны замерлі47

Аляксандр Лукашэнка так ляснуўся на лёд на хакеі, што трыбуны замерлі

Усе навіны →
Усе навіны

Качанава: Мінск — адзін з самых камфортных гарадоў у свеце, тут усё гарманічна16

Крысціна Ціманоўская зноў нявеста — з пярсцёнкам ад Tiffany18

Мінчанін хацеў прадаць парагенератары, але 15‑гадовы пакупнік бясплатна забраў тавар і ўцёк

Пад Талачыном перакуліўся аўтобус Масква — Брэст, загінула пасажырка

Ад звычайных пенсіянераў да багацеяў: хто і як гуляе ў мінскіх казіно

Загінуў камандзір Рускага добраахвотніцкага корпуса Дзяніс Капусцін28

«Сітуацыя як на акупаваных тэрыторыях Украіны». Павел Баркоўскі — пра стан беларускай культуры20

У Расіі затрымалі 70 чалавек, якія маліліся за здароўе Зяленскага3

Мінус 40 і «Год без лета»: як кліматычная анамалія спарадзіла «Франкенштэйна», вампіраў і беларускую містыку3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка так ляснуўся на лёд на хакеі, што трыбуны замерлі47

Аляксандр Лукашэнка так ляснуўся на лёд на хакеі, што трыбуны замерлі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць