Грамадства

Акцыя ў Брэсце: Дзясяткі чалавек, апладысменты і адзінкавыя затрыманні

Карэспандэнт «Брестской газеты» Станіслаў Коршунаў перадае з месца падзеяў.

У гэты раз чарговая несанкцыянаваная «маўклівая» акцыя праходзіць у Брэсце не на плошчы Леніна, а каля кінатэатра «Беларусь». Карэспандэнт «Брестской газеты» Станіслаў Коршунаў перадае з месца падзеяў.

18.29

Станіслава Коршунава на рагу вуліц 17-га верасня і Будзённага спыніў міліцэйскі кардон. Да кінатэатра яго не прапусцілі, так як у рэдакцыйным заданні была выяўлена недакладнасць: стаяла старая дата — 13 ліпеня. Прыйшлося тэрмінова выпраўляць заданне. Выправілі і адвезлі.

18.38

Наш карэспандэнт падышоў да месца правядзення акцыі. Каля кінатэатра «Беларусь» нешматлюдна. Людзей, якія прыйшлі на акцыю, цяжка адрозніць ад тых, хто проста прыйшоў адпачыць на Савецкую. У галоўнага ўваходу ў кінатэатр з боку вул. Савецкай каля 25 чалавек.

На вуліцы 17-га верасня наш карэспандэнт заўважыў 1 аўтазак, 1 спецаўтобус і 2 УАЗіка.

18.44

Каля кінатэатра ціха і нешматлюдна. Нішто не кажа аб тым, што тут будзе акцыя. У кінатэатры 4 супрацоўніка міліцыі ў форме, але бэйджаў у іх не відаць. Па словах Станіслава, не было бэйджаў і ў супрацоўнікаў міліцыі, якія спынілі яго на падыходзе да кінатэатра.

18.58

Як перадаў Станіслаў Коршунаў, з'явілася інфармацыя, што на падыходзе да вуліцы Савецкай затрымалі актывіста АГП Марата Несцярэнку і журналістку Алісу Поль для высвятлення асобы.

19.05

Каля «Беларусі» каля 30 чалавек. Вакол кінатэатра стаяць супрацоўнікі міліцыі.

19.15

Сітуацыя не мяняецца. Каля 30 чалавек стаяць ля галоўнага ўваходу. Не пляскаюць. За тым, што адбываецца назіраюць супрацоўнікі міліцыі.

19.18

Наш карэспандэнт звязаўся па тэлефоне з Алісай Поль. Яна распавяла, што на падыходзе да кінатэатра «Беларусь» іх спынілі супрацоўнікі міліцыі з патрабаваннем прад'явіць дакументы. Аліса і Марат Несцярэнка прад'явілі пашпарты. Тым не менш іх правялі ў Ленінскі РАУС. Па словах журналісткі, акрамя іх, у Ленінскім РАУС знаходзіцца Аляксей Коўтун, моладзевае крыло БСДП (Г).

19.30

Удзельнікі акцыі запляскалі. Міліцыя пакуль ніяк не адрэагавала. Людзі пачынаюць разыходзіцца.

Як стала вядома, у 19.10 на вуліцы Брэсцкіх дывізій быў затрыманы Зміцер Шурхай, актывіст аргкамітэта па стварэнні БХД.

19.39 Акцыя завяршылася.

Каментары

Цяпер чытаюць

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»60

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»

Усе навіны →
Усе навіны

«Калі і прыеду ў Беларусь, то ўжо як турыст». Аргенцінец хацеў зрабіць бізнэс у Беларусі, але яго выслалі за драбязу. Цяпер дазволілі вярнуцца, але ёсць нюанс2

Новыя камеры ў Мінскай вобласці цяпер выводзяць парушэнні і нумар аўто на табло на трасе6

Цэнтрабанк РФ: Эканоміка Расіі ўпершыню ў гісторыі сутыкнулася з недахопам рабочай сілы5

Расія рыхтуе «касмічны Пёрл-Харбар»11

Беларусы 25 гадоў лічылі гэты брэнд прысмакаў расійскім — і прынцыпова яго ігнаравалі12

Дрон ударыў па электрападстанцыі ў Белгарадзе. Частка горада засталася без святла

Што ўяўляе сабой Anubis — нямецкі аналаг «Шахеда» для Украіны4

Новая спадарожніца Лукашэнкі — фіналістка конкурсу прыгажосці «Міс БРІКС» Алія40

Блогер паскардзіўся ў тыктоку на якасць малака — яго судзілі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»60

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць