Грамадства44

Кэтрын Эштан асудзіла прывядзенне ў выкананне ў Беларусі чарговых смяротных прыгавораў

Вярхоўны прадстаўнік ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан 22 ліпеня ў Бруселі выступіла з заявай, у якой асудзіла прывядзенне ў выкананне смяротных прыгавораў у Беларусі.

«Я рашуча асуджаю смяротную кару Алега Грышкаўцова і Андрэя Бурдыкі, прыгавораных у Беларусі да смерці ў маі 2010 года, пра якую паведамілі дзяржаўныя СМІ», — цытуе Эштан яе прэс-служба.

«Я ведаю пра жудасныя злачынствы, учыненыя гэтымі двума асобамі, і ў думках я з ахвярамі і іх сем’ямі. Тым не менш Еўрасаюз выступае супраць прымянення смяротнай кары пры любых акалічнасцях», — заявіла кіраўнік знешнепалітычнага ведамства ЕС.

Эштан заклікала Беларусь далучыцца да глабальнага мараторыя на смяротную кару, як да першага кроку да паўсюднай яе адмены.

Пра расстрэл двух гродзенцаў, Алега Грышкаўцова і Андрэя Бурдыкі, стала вядома 20 ліпеня з публікацыі ў газеце «Вечерний Гродно».

Смяротны прыгавор ім вынес 14 мая 2010 года Гродзенскі абласны суд. Грышкаўцова і Бурдыку прызналі вінаватымі адразу па некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэкса: «Забойства дзвюх і больш асоб з асаблівай жорсткасцю, спалучанае з разбойным нападам»; «Разбой з прычыненнем цяжкіх цялесных пашкоджанняў»; «Наўмыснае пашкоджанне маёмасці шляхам падпалу»; «Выкраданне малалетняга групай асоб»; «Разбойны напад»; «Замах на крадзеж аўтамашыны» і «Крадзеж дакументаў». Пасля вынясення прыгавору асуджаныя прасілі прэзідэнта аб памілаванні, але атрымалі адмову.

22 ліпеня прывядзенне ў выкананне двух смяротных прыгавораў у Беларусі асудзіў дакладчык Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы (ПАСЕ) па Беларусі Андрэс Херкель.

Каментары4

«У мяне застаўся голас, але я нечакана забыла словы»: Ларыса Грыбалёва распавяла пра свой міні-інсульт4

«У мяне застаўся голас, але я нечакана забыла словы»: Ларыса Грыбалёва распавяла пра свой міні-інсульт

Усе навіны →
Усе навіны

Аўтамабіль гарыць у раёне вуліцы Нямігі ў Мінску2

Продажы бабруйскага зефіру з паслабляльным эфектам толькі выраслі3

Ксенія Сітнік назвала сына прыгожым і нетыповым для Беларусі імем41

Таўнхаусы за $435 000 ад дзяржзабудоўшчыка амаль размялі за пару дзён5

Ад сёння павінна цалкам запрацаваць сістэма новага ўезду ў ЕС

«Не наводзьце паніку, мы ўсе сумленныя людзі». Сваякі зняволеных не вераць, што іх прызналі ўдзельнікамі «экстрэмісцкага фармавання»14

Сын беларускамоўнага пісьменніка, калісьці быў прэс-сакратаром Лукашэнкі. Пяць фактаў пра новага міністра інфармацыі11

Дзве 16‑гадовыя дзяўчыны трапілі пад колы аўтамабіля ў Мінску1

Блакаванне Telegram у Расіі амаль дасягнула 100%2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«У мяне застаўся голас, але я нечакана забыла словы»: Ларыса Грыбалёва распавяла пра свой міні-інсульт4

«У мяне застаўся голас, але я нечакана забыла словы»: Ларыса Грыбалёва распавяла пра свой міні-інсульт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць