Усяго патроху

Аператыўныя групы Мінсельгасхарчу правяраюць якасць уборкі ўраджаю

Аператыўныя групы Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання на чале з міністрам Міхаілам Русым і яго намеснікамі правяраюць ход уборкі ўраджаю і якасць арганізацыі работ у рэгіёнах.

Праверкі пачаліся ў суботу і прадоўжацца сёння. Як паведаміла напярэдадні выхадных прэс-служба Мінсельгасхарчу, «члены аператыўнага штаба на месцах правядуць ацэнку стану пасеваў сельскагаспадарчых культур, працу збожжаўборачных камбайнаў і іншай сельгастэхнікі і абсталявання, якасць дапрацоўкі збожжа на збожжапрыёмных пунктах, гатоўнасць і стан складскіх памяшканняў, працу збожжасушыльных комплексаў».

Аналагічная практыка, зазначае прэс-служба, прымянялася падчас пасяўной кампаніі і даказала сваю эфектыўнасць: «Такія інспекцыі дазваляюць не толькі правесці аператыўны аналіз сітуацыі на месцах, але і пры неабходнасці аператыўна вырашыць пытанні, што патрабуюць удзелу кіраўніцтва Мінсельгасхарчу і членаў урада».

Паведамляецца таксама, што да гэтага часу ўборку збожжавых і зернебабовых культур пачалі ўсе раёны Беларусі — «ужо можна казаць пра старт масавай уборкі ў краіне».

На 22 ліпеня, паводле звестак Мінсельгахарчу, збожжавыя і зернебабовыя культуры (без уліку кукурузы на зерне) убраныя на плошчы 241 тыс. гектараў, што складае 9,9% да пасеяных. Намалочана 747,5 тыс. тон збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 31,1 ц/га. Азімы рапс убраны на плошчы 171,6 тыс. гектараў, або 68,9% плошчаў, якія захаваліся. Намалочана 270 тыс. тон рапсу пры сярэдняй ураджайнасці 15,7 ц/га.

Сёлета валавы збор збожжа (з улікам кукурузы) чакаецца на ўзроўні каля 9 млн. тон, паведаміў прэм’ер-міністр Міхаіл Мясніковіч падчас рабочай паездкі ў Мінскі раён 20 ліпеня.

Паводле яго ацэнкі, сёлета ўрад надае асаблівую ўвагу актыўнасці ўборачных работ. «За працэнтамі, думаю, гнацца тут неразумна, таму што ўраджай у прынцыпе добры, і хацелася б, каб зерне налілося з улікам спрыяльных кліматычных умоў. Куранят, як кажуць, увосень лічаць, але, у свіране разам з кукурузай будзе каля 9 мільёнаў тон», — сказаў Мясніковіч.

Кажучы пра гатоўнасць сельгасарганізацый да ўборачнай, прэм’ер зазначыў, што пытанні з забеспячэннем гаспадарак палівам, сельгастэхнікай і транспартам для вывазу з палёў ураджаю «ў цэлым вырашаныя». Былі цяжкасці з закупкамі паліва, аднак неабходныя для іх вырашэння матэрыяльна-тэхнічныя рэсурсы адшуканыя, сказаў Мясніковіч.

«Усяго нам трэба звыш 2,5 трлн.: 680 мільярдаў было выдзелена раней, 870 мільярдаў яшчэ адшукалі дадаткова. Зараз пытанняў з фінансаваннем закупак паліва мы не бачым», — заявіў кіраўнік урада.

Каментары

Цяпер чытаюць

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве9

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Усе навіны →
Усе навіны

Рысь, якая гуляе, мядзведзь і фламінга на фоне правадоў. За каго галасавалі гледачы на конкурсе «Фатограф дзікай прыроды года»1

Махляры прыдумалі новую прынаду — Telegram, які нібыта працуе без інтэрнэту1

Краіны Персідскага заліва пачынаюць сумнявацца ў гарантыях ЗША7

У Варшаве беларусы святкуюць Дзень Волі ФОТЫ17

У Мінску на праспекце Дзяржынскага мужчына вельмі дзіўна сябе паводзіў: бегаў па праезнай частцы і спыняў машыны ВІДЭА

Дзісна, Тураў і Васілевічы — самыя маленькія гарады Беларусі. А хто яшчэ ў топе?5

«Хачу наведаць бабулю ў Беларусі». Як жывуць і адаптуюцца дзеці беларусаў-эмігрантаў у Еўропе4

«Ён не думаў, што будзе цалаваць мяне ў сраку». Трамп выказаўся пра адносіны з наследным прынцам Саудаўскай Аравіі13

«Свае — гэта слова, якое для мяне вызначае тэатр». Вялікая гутарка з акцёрам Міхасём Зуем пра сцэну, каманду і тэатр у эміграцыі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве9

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць