Меркаванні2626

Пазняк пра Свёнтака

Ксёндз ганяў на двухцыліндровым матацыкле, здымаў на кінакамэру аматарскія фільмы, фільмаваў туманы і золак над Пінаю.

Памёр кардынал Казімір Сьвёнтак.
У беларускім духоўным жыцьці гэта была асоба станоўчая. Станоўчасьць яго выяўлялася, найперш, у лаяльнасьці да беларускага Адраджэньня і беларускай мовы ў касьцёле. Кардынал-паляк нідзе, праўда, голасна не выяўляў сваёй падтрымкі беларушчыне, але ён нідзе і не перашкаджаў, не выступаў з філіпікамі, ня ганіў, не казаў няпраўду.
Ён быў асьцярожным дыпляматам, які не пярэчыў прыродзе рэчаў.
І ўжо за гэта яму вялікі дзякуй.

На пераломе 60-70-х гадоў я быў у складзе творчай групы (Валянцін Ждановіч, Уладзімер Караткевіч і я), якая здымала і пісала пра касьцёл Францысканцаў у Пінску. Там мы пазнаёміліся зь негаваркім, заклапочаным ксяндзом Сьвёнткам і два дні працавалі ў касьцёле Францысканцаў. Ксёндз паказваў усё, што мы прасілі, а ў канцы запрасіў нас да сябе ў госьці на абед.

Пабываўшы ў ягонай хаце, мы зразумелі, што ксёндз – асоба ня простай біяграфіі і суровага лёсу. Сьвёнтак сказаў нам тады, дзе ён быў у 40-х і як вярнуўся з ГУЛАГу жывым. Памятаю таксама, што я зьвярнуў увагу на яго заняткі і пабочныя інтарэсы.

Ксёндз ганяў на двухцыліндровым матацыкле, аж пыл курэў, фатаграфаваў ваколіцы, здымаў на кінакамэру аматарскія фільмы, фільмаваў туманы і золак над Пінаю.

Гаварыў ён ня шмат і нічаму не даваў сваіх ацэнак. Але ў міжчасьсі адчыніў, відаць, адмыслова падрыхтаваную да нашага прыходу, тэчку з паперамі і паклаў перад намі нейкі касьцельны дакумант ці ні з ХVI-га стагоддзя, напісаны па старабеларуску на пажоўклай порыстай паперы. Сэрцы нашыя затрымцелі. Сьвёнтак маўчаў.

Дыпляматычныя якасьці і вопыт перажытага дарэчна спатрэбіліся яму пазьней. Але што я заўважыў яшчэ ў ім тады, — гэта адсутнасьць фанатызму і пакліканьне веры (рысы ўзаемазьвязаныя). Відаць, яны найбольш і паспрыялі той характэрнай станоўчай ягонай ролі ў адраджэньні і разьвіцьці каталіцкага касьцёла ў Беларусі.

Вечны супачынак дай яму, Божа. Ён застанецца ў памяці беларусаў з павагай, пашанай і добрымі ўспамінамі.

Каментары26

Хто той палітвязень з Іванава, які выплаціў $600 тысяч кампенсацыі за данаты і ўсё адно атрымаў вялікі тэрмін?12

Хто той палітвязень з Іванава, які выплаціў $600 тысяч кампенсацыі за данаты і ўсё адно атрымаў вялікі тэрмін?

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску смяротнасць ад каранавіруса заніжалі больш чым у 4 разы16

Эстонскі экстрэмал прайшоў па канаце з аднаго хмарачоса ў Дубаі ў другі на вышыні 45 паверха ВІДЭА1

Выйшаў дакументальны фільм пра Сяргея Ціханоўскага10

Жыхар Іванава сплаціў $600 тысяч кампенсацыі за данаты, але ўсё адно атрымаў 5,5 года зняволення7

Польшча не дала славацкай дэлегацыі дазвол на пралёт у Маскву. Тыя ляцелі ў абход1

Экс-прэм’ер Канады папрасіў Трампа апамятацца «як стары старога»1

Вікторыя Азаранка выбыла з Australian Open у першым крузе1

Сітуацыя з пажарамі ў Лос-Анджэлесе становіцца крытычнай. Яны не сціхаюць1

Мінчука, які адказваў за бяспеку пасажыраў у аэрапорце «Мінск», судзяць за палітыку

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто той палітвязень з Іванава, які выплаціў $600 тысяч кампенсацыі за данаты і ўсё адно атрымаў вялікі тэрмін?12

Хто той палітвязень з Іванава, які выплаціў $600 тысяч кампенсацыі за данаты і ўсё адно атрымаў вялікі тэрмін?

Галоўнае
Усе навіны →