Грамадства

Партыі Калякіна вынесена папярэджаньне

ПКБ мае намер абскардзіць яго ў судзе.

Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь скончаная праверка дзейнасці Партыі камуністаў Беларускай (ПКБ). У тым ліку колькасці яе сяброў на прадмет адпаведнасці патрабаванням заканадаўства. Падчас праведзенай Міністэрствам юстыцыі праверкі сяброўства ў ПКБ пацверджанае ў дачыненні меней за 1300 асоб, што ў цэлым адпавядае патрабаванням заканадаўства Рэспублікі Беларусь адносна мінімальнай колькасці палітычнай партыі. Разам з тым, Міністэрства юстыцыі заяўляе, што сяброўства ў дадзенай партыі больш за 200 асоб, уключаных у спіс, не пацвердзілася. На гэтай падставе Партыі камуністаў Беларускай вынесенае пісьмовае папярэджанне і прызначаны тэрмін для ліквідавання парушэнняў.

Цэнтральны камітэт ПКБ папярэджаны, што ў выпадку не ліквідавання адзначаных недахопаў да 5 лютага будзе пастаўлена пытанне аб магчымасці далейшай дзейнасці партыі.

Прэс‑сакратар Партыі камуністаў Беларускай Сяргей Вазняк заявіў прэс‑цэнтру Хартыі’97, што прэтэнзіі Мінюста да партыі не з’яўляюцца правамернымі, паколькі «ведамства не праводзіла законную праверку дзейнасці ПКБ».

«Замест Міністэрства юстыцыі праверку праводзілі міліцыя, пракуратура, КДБ, супрацоўнікі домакіраўніцтваў, якія запалохвалі сяброў партыі і аказвалі на іх ціск. Нічога дзіўнага ў тым, што шмат хто адмаўляўся гаварыць з супрацоўнікамі міліцыі і КДБ, або адмаўляўся ад свайго сяброўства ў выніку такой «праверкі», – заявіў Сяргей Вазняк.

Партыя камуністаў Беларуская мае намер абскардзіць папярэджанне Мінюста ў судзе.

Каментары

Цяпер чытаюць

Вялікая атака дронаў на Маскву і вобласць. Ёсць ахвяры, гарыць нафтаналіўная станцыя ў прыгарадзе58

Вялікая атака дронаў на Маскву і вобласць. Ёсць ахвяры, гарыць нафтаналіўная станцыя ў прыгарадзе

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп паставіў на паўзу пастаўкі зброі Тайваню і зрабіў заявы, якія ставяць пад пытанне гатоўнасць ЗША абараняць яго20

Выходзіць кніга Фядуты, якую ён пісаў у СІЗА КДБ1

Фінляндыя, Данія, Нарвегія. Або Грэцыя ці Францыя? Топ сёлетняга «Еўрабачання»10

Аўтобус на аўтастанцыі ў Чавусах сам паехаў і задавіў пажылую пару 6

Бэз на піку цвіцення. Батанічны сад ператварыўся ў адно з самых прыгожых месцаў Мінска2

Махляры рассылаюць фішынгавыя спасылкі ад імя ДАІ пра неаплачаныя штрафы1

Манахіня выратавала ў моры трох каляжанак, але сама выратавацца не здолела1

Год ціхай барацьбы. Як пачуваецца Тадэвуш Кандрусевіч, які ўжо больш за год праходзіць хіміятэрапію

«Адпілавала адзін блін ад бервяна і зразумела: гэта маё». 23‑гадовая майстарка лесу з Вілейкі пра валку дрэў і працу ў лясніцтве1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вялікая атака дронаў на Маскву і вобласць. Ёсць ахвяры, гарыць нафтаналіўная станцыя ў прыгарадзе58

Вялікая атака дронаў на Маскву і вобласць. Ёсць ахвяры, гарыць нафтаналіўная станцыя ў прыгарадзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць