Усяго патроху1414

У Лагойску пабудуюць рыцарскі горад

Ідэя пабудаваць тут драўляны рыцарскі замак і горад майстроў нарадзілася пасля сумеснай калегіі Міністэрства спорту і Міністэрства культуры.

На старым гарадзішчы Лагойска, які размясціўся ў маляўнічым парку Тышкевічаў, узнікне рыцарскае паселішча. Ідэя пабудаваць тут драўляны рыцарскі замак і горад майстроў нарадзілася пасля сумеснай калегіі Міністэрства спорту і Міністэрства культуры. Праект плануюць рэалізоўваць сумеснымі намаганнямі бізнэсу і мясцовых уладаў.

Аляксандр Варыкіш, дырэктар турфірмы "Краіна замкаў», ужо аднойчы збіраўся пабудаваць бутафорскі рыцарскі замак пад Ракавам. Але нягледзячы на падтрымку мясцовых уладаў, прыступіць да рэалізацыі праекту не ўдалося.

«Шмат сродкаў нам давялося ўкласці ў рэстаўрацыю хутара Радзевіч пад Гальшанамі, - тлумачыць Аляксандр Варыкіш, - таму ідэя будаўніцтва драўлянага замка адышла на другі план. Але падчас выязной калегіі міністр спорту і турызму Алег Качан загаварыў пра магчымасць падобнага будаўніцтва ў Лагойску, і мы зноў зацікавіліся. Гэта ідэальнае месца - з цікавай гісторыяй, недалёка ад Мінска і горналыжных цэнтраў, куды ўзімку сцякаецца мноства турыстаў. Гэта пашырыць сезон і дазволіць рыцарскаму замку функцыянаваць цэлы год. Немалаважна, што мясцовыя ўлады таксама адкрытыя для дыялогу, яны гатовыя дапамагчы ў будаўніцтве, даць людзей і тэхніку.

Цяпер ідзе праектаванне і ўзгадненне.

У Міністэрстве культуры нас накіравалі ў Інстытут гісторыі НАН Беларусі і да археолагаў. Спачатку на месцах меркаванага будаўніцтва будуць праведзеныя раскопкі. Калі нам удасца знайсці рэшткі старога падмурка, новыя будынкі будуць узведзеныя ў адпаведнасці з ранейшымі межамі. Думаю, для рэалізацыі задуманага спатрэбіцца каля 1,5 года».

Каментары14

Цяпер чытаюць

Як Ксюша з СМА апынулася ў Доме дзіцяці пры жывой маме? Вось што кажа сама маці1

Як Ксюша з СМА апынулася ў Доме дзіцяці пры жывой маме? Вось што кажа сама маці

Усе навіны →
Усе навіны

Мінск выдае за «зніжкі» звычайныя тарыфы «Белмытсэрвіса». Колькі заплацяць за прастой фур літоўскія перавозчыкі?2

У Літве затрымалі грузавік, у якім расійскія нумары мяняліся на літоўскія адным націсканнем кнопкі2

У мінулым годзе эмігранты перавялі ў Беларусь амаль 160 мільёнаў даляраў4

У Літве недалёка ад мяжы з Беларуссю ўночы ўпаў і выбухнуў дрон

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра25

Чаму закрыўся гарналыжны комплекс «Лагойск»5

Больш за 70% людзей у Астраўцы не супраць, каб у іх зрабілі могільнік радыеактыўных адкідаў — дзяржаўныя апытанні12

Зацвердзілі новыя правілы бытавога абслугоўвання

На экстранны збор на дапамогу вызваленым палітвязням сабрана ўжо 80 тысяч еўра5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як Ксюша з СМА апынулася ў Доме дзіцяці пры жывой маме? Вось што кажа сама маці1

Як Ксюша з СМА апынулася ў Доме дзіцяці пры жывой маме? Вось што кажа сама маці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць