Да Новага году акцыз на гарэлку можа падняцца на 76%, а на піва — на 460%
Урад плануе істотна падняць стаўкі акцызаў на алкагольную прадукцыю, першы раз — у пачатку верасня, другі — у лістападзе.
Урад плануе істотна падняць стаўкі акцызаў на алкагольную прадукцыю. Першае павышэнне акцызаў запланавана на пачатак верасня, другое — на пачатак лістапада.
У выпадку рэалізацыі падрыхтаванага плану кошт гарэлкі, каньяку, піва, лікёру ўвосень істотна ўзрасце.
Да гэтага часу ўжо падрыхтаваны праект указу прэзідэнта, які прадугледжвае рэзкае павышэнне акцызаў на алкагольную прадукцыю. У выпадку ўступлення яго ў сілу краіну чакае істотнае падаражэнне алкагольнай прадукцыі. Па ацэнках трох апытаных гарэлкавых кампаній,
у кошце гарэлкі (з улікам ПДВ) доля акцыза займае каля 50%. А увосень акцыз на гарэлку хочуць падняць на… 76%.
Варта адзначыць і другую нагоду чакаць павышэння коштаў на гарэлку. Пакуль што кошт гарэлкі эканом-класа працягвае рэгуляваць дзяржава ў асобе Міністэрства эканомікі. Аднак ў канцы сакавіка была прынятая пастанова, паводле якой дзеянне абмежаванняў планавалася адмяніць у чэрвені. Праўда, у чэрвені
рэгуляванне было падоўжана да жніўня. Калі яно нарэшце будзе адмененае, вытворцы змогуць выстаўляць адвольны кошт.
Па-трэцяе,
адмена рэгулявання прывядзе да таго, што крамы змогуць ўсталёўваць на гарэлку гандлёвую надбаўку.Такім чынам, падстаў чакаць росту цэнаў на «бюджэтную» гарэлку звышдастаткова.
Прыйдзецца ўвосень раскашэліцца аматарам не толькі «беленькай», але і спажыўцам каньякоў, лікёраў і слабаалкагольнай прадукцыі — піва. Дзяржава плануе ў верасні-лістападзе рэзка павялічыць акцызы на пералічаныя напоі. Так, акцыз на каньяк хочуць падняць з 1 верасня больш чым на 60%, з лістапада — яшчэ на 30%.
Лікёра-гарэлкавыя прадпрыемствы занепакоеныя тым, што дзяржава плануе зраўняць стаўку акцыза на гарэлку з велічынёй акцыза на каньяк і лікёры.
Зараз стаўка акцыза на гарэлку складае 22 160 рублёў за літр бязводнага спірту ў гатовай прадукцыі, стаўка акцыза на каньяк — 18 680 рублёў. Алкагольная прадукцыя крэпасцю ад 7% да 28% (сюды, у прыватнасці, адносяцца слабаалкагольныя лікёры) абкладаецца сёння акцызам у памеры 16 760 рублёў за літр бязводнага спірту.
Улады хочуць з 1 верасня ўраўняць акцызы на пералічаныя алкагольныя напоі і зрабіць для іх адзіны падатак — 30 000 рублёў за літр бязводнага (стоадсоткавага) этылавага спірту.Эканамісты лікёра-гарэлкавых прадпрыемстваў чакаюць, што ўніфікацыя ставак акцызаў прывядзе да таго, што
кошт слабаалкагольных лікёраў прыкметна вырасце і спажыўцы стануць аддаваць перавагу мацнейшым напоям.
Асобная песня — пра акцыз на піва. Акцызны падатак на ячменны напой дзяржава хоча падняць вельмі істотна — у 4,6 разу — з 350 да 1600 рублёў за літр гатовай прадукцыі. Толькі калі раней меркавалася, што акцыз будуць паднімаць у тры этапы, то ў апошнім праекце ўказу гаворка ідзе пра тое, што акцыз на піва будуць павялічваць за два разы — з 1 верасня і з 1 лістапада.
Самае галоўнае пытанне заключаецца ў тым, як усё гэта адаб'ецца на паводзінах спажыўцоў. Бо відавочна, што у новых умовах прыйдзецца выкладваць значна больш грошай. Давядзецца
альбо менш піць, альбо горш закусваць.
Каментары