Усяго патроху11

За паўгода на тэрыторыі нацпарку «Нарачанскі» пад коламі аўто загінула 15 дзікіх жывёл

За паўгода на аўтадарогах, якія праходзяць па тэрыторыі нацыянальнага парку "Нарачанскі", пад коламі машын загінула 15 дзікіх жывёл.
Пра гэта паведаміў начальнік аддзела аховы жывёльнага свету, вадаёмаў і паляўнічай гаспадаркі нацпарку Эдуард Васілеўскі 23 жніўня на пасяджэнні круглага стала ў Мінску.

Паводле яго слоў, людзі ў гэтых дарожна-транспартных здарэннях не пацярпелі. У асноўным ДТЗ адбываліся ў начны час, калі аўтамабілі рухаліся са значнай хуткасцю, ігнаруючы знакі, якія папярэджваюць пра магчымасць з'яўлення дзікіх жывёл.

Аўтамабілі часцей за ўсё збівалі казуль, дзікоў, а зімой — таксама ласёў, якія выходзяць на шашу паласавацца соллю.
Спецыяліст адзначыў, што часам пазбегнуць сутыкнення было аб'ектыўна цяжка: перад аўтамабілем на дарогу выскоквала не адна жывёла, а, напрыклад, статак дзікоў.

Васілеўскі нагадаў пра неабходнасць зніжаць хуткасць пры руху на ўчастках нацпарку, дзе дарожныя знакі папярэджваюць пра магчымасць з'яўлення жывёл. Асабліва асцярожным трэба быць у цёмны час сутак.

Спецыяліст адзначыў, што ў найбліжэйшы час у нацпарку не плануецца ўстаноўка сеткавай агароджы, якая б перашкаджала выхаду жывёл на праезную частку. Падобныя агароджы ўстанаўліваюцца ў нацпарках у шэрагу краін ЕС, аднак лясныя масівы парку "Нарачанскі", на думку Васілеўскага, агарадзіць нерэальна: агульная плошча парку складае 209 тыс. га.

Каментары1

Здранцвенне і страх. Беларусы ўдзельнічаюць у Венецыянскім біенале з ашаламляльным павільёнам ШМАТ ФОТА5

Здранцвенне і страх. Беларусы ўдзельнічаюць у Венецыянскім біенале з ашаламляльным павільёнам ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Банкамат не прыняў у мінчанкі 100‑рублёвыя купюры. Ва ўсіх банкнот аказалася адна асаблівасць4

Праз атаку дронаў зноў пажары ў расійскай Пермі4

У калоніі памёр асуджаны за хабар дырэктар Cкідзельскага цукровага камбіната14

У Брэсце ў Мухаўцы знайшлі цела патанулай 82‑гадовай жанчыны1

Пачобут: Кожную ноч мне сніцца турма, хоць там начных кашмараў у мяне не было4

42‑гадовую інжынерку з Калодзішчаў асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»

Масква заклікала ўлады замежных краін эвакуяваць дыпламатаў з Кіева8

У Беларусі дыстанцыйніка хацелі звольніць, бо ён тры гадзіны не быў на сувязі. Чым усё скончылася

Тэст для Кіра Стармера. У Брытаніі чакаюць мясцовых выбараў — і беспрэцэдэнтных вынікаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Здранцвенне і страх. Беларусы ўдзельнічаюць у Венецыянскім біенале з ашаламляльным павільёнам ШМАТ ФОТА5

Здранцвенне і страх. Беларусы ўдзельнічаюць у Венецыянскім біенале з ашаламляльным павільёнам ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць