Пра гэта паведамілі ў інфармацыйным цэнтры Фонду ААН у галіне народанасельніцтва (ЮНФПА) «Свет сямі мільярдаў».
Паводле звестак перапісу насельніцтва 2009 года,
пераважным тыпам сям’іСем’яў, якія складаюцца з маці з дзецьмі ва ўзросце да 18 гадоў, амаль 158 тыс., бацькаў з дзецьмі — больш за 12 тыс.па-ранейшаму застаецца сямейная пара з дзецьмі ва ўзросце да 18 гадоў — іх налічваецца амаль 680 тыс., або 25% ад агульнай колькасці сем’яў.
У краіне налічваецца 3 млн. 873 тыс. прыватных домагаспадарак. За 10 гадоў паміж перапісамі насельніцтва іх колькасць змянілася менш як на 1 працэнт: у 1999 годзе было 3 млн. 855 тыс. домагаспадарак.
Пры гэтым істотна знізілася колькасць домагаспадарак, якія маюць у сваім складзе дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў. У 2009 годзе іх налічвалася больш як 1 млн. 250 тыс., або 32% ад агульнай колькасці. У параўнанні з папярэднім перапісам насельніцтва гэты паказчык зменшыўся на 369 тыс., або на 23%.
Каментары