Грамадства3232

Пісьменнікі-лукашэнкаўцы: Пара падысці да Ліпковіча з усёй строгасцю закона

Пісьменнікі Пашкоў, Карызна, Мятліцкі выказаліся аб безумоўнай вартасці рамана «Тайны Авальнага кабінета».

25 жніўня на сайце праўладнага Саюза пісьменнікаў Беларусі з’явіўся адкрыты ліст сяброў гэтай арганізацыі ў падтрымку свайго старшыні Мікалая Чаргінца. Ліст называецца «Творцы і вандалы», напісаны на расійскай мове. Яго падпісалі пісьменнікі і літаратуразнаўцы Уладзімір Гніламёдаў, Алесь Савіцкі, Уладзімір Карызна, Алесь Марціновіч, Георгій Марчук, Мікола Мятліцкі, Генадзь Пашкоў, Васіль Шырко.

У першай часткі ліста гаворка вялася пра твор Мікалая Чаргінца «Тайны авальнага кабінета». Падпісанты адзначаюць безумоўную вартасць гэтага твора. «Ёсць творы, якія становяцца значнымі не толькі ў творчасці таго, ці іншага пісьменніка, але адначасова з’яўляюцца знакавымі для ўсёй літаратуры. Не ў апошнюю чаргу гэта датычыць рамана Мікалая Чаргінца «Тайны Авальнага кабінета», — пішацца ў звароце.

«Добра ведаючы закона жанра, Чаргінец праўдзіва і ўсебакова, псіхалагічна пераканаўча раскрыў вобраз „змагара за правы чалавека“, а ў сапраўднасці — чалавека, які не абцяжараны высокімі маральнымі якасцямі». Што датычыць эратычных момантаў у кнізе, то пісьменнікі лічаць, што без гэтага нельга было абысціся.

«Паколькі „Тайна Авальнага кабінета“, апроч іншага, яшчэ і раман нораваў, то ў ім нямала эпізодаў, як на першы погляд, выпісаных даволі натуралістычна. Але, чым далей чытаеш раман, тым больш пераконваешся, што без такой праўды не абыйсціся, бо яна дапамагае лепш раскрываць язвы грамадства, якая даўно прагніла знутры. Дарэчы, менавіта такім шляхам ішоў Набокаў, калі пісаў вядомую „Лаліту“. Не абыходзілі пікантных тэмаў у сваіх творах Заля, Мапасан, Шолахаў», — мяркуюць падпісанты.

У другой частцы ліста ідзе асуджэнне блогера Яўгена Ліпковіча, якія ў рамках барацьбы за маральнасць спаліў кнігі Мікалая Чаргінца. «Ліпковіч і іжэ падобныя забываюць аб элементарных нормах прыстойнасці. Адна справа — у чымсьці не згаджацца з пісьменнікам, як аўтарам канкрэтнага твора, культурна, цывілізацыйна выказваючы сваё меркаванне, і іншая справа абліваць брудам чалавека, які табе чымсьці, а найперш сваёй смелай, бескампраміснай грамадзянскай пазіцыяй не падабаецца. Ладзячы пажар з кніг у Севастопальскім парку, ён не задумваецца над тым, каб сваімі дзеяннямі паўтарае ўсё тое, што рабілі нацысты ў 30-ыя гады прошлага стагоддзя. Хаця чаму дзівіцца: Ліпковіч з тых людзей, якія не проста далёкія ад літаратуры, а, выглядае, ненавідзяць яе».

Сябры Саюзу пісьменнікаў робяць наступны вывад. «У судовым парадку разгледжаная адміністрацыйная справа Чаргінца па абароне гонару і годнасці. Судом вынесеная пастанова, згодна якой Ліпковіч адпаведным чынам пакараны. Аднак, відаць, вывадаў ён не зрабіў, ды і не спрабуе гэта зрабіць. Ці не пара падысці да Ліпковіча з усё строгасцю закона?»

Каментары32

Цяпер чытаюць

Выхадцы з «Альфа» КДБ Беларусі займаюць кіраўнічыя пасады ў новым расійскім суперсакрэтным спецпадраздзяленні, прызначаным для забойстваў за мяжою14

Выхадцы з «Альфа» КДБ Беларусі займаюць кіраўнічыя пасады ў новым расійскім суперсакрэтным спецпадраздзяленні, прызначаным для забойстваў за мяжою

Усе навіны →
Усе навіны

Расія атрымлівае 150 млн даляраў дадатковага даходу ў дзень ад росту цэн на нафту4

Лукашэнку сёння падарылі карову6

Завод «Атлант» рыхтуе рэбрэндынг? Вытворца бытавой тэхнікі рэгіструе новыя таварныя знакі2

Што будзе ў фінансавым цэнтры ў «Мінск-Свеце»6

У Расіі сем чалавек загінулі, атруціўшыся чадным газам

Знакамітая беларуская гімнастка адкрыла ў Мінску студыю для трэніровак1

Мігранцкі крызіс, арганізаваны Лукашэнкам, — усё? Вось што паказваюць лічбы12

Трамп заявіў, што новы вярхоўны лідар Ірана жывы, але паранены

Сям’я Вані Сцяцэнкі, які праходзіў рэабілітацыю ў Дубаі, тэрмінова вярнулася дамоў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выхадцы з «Альфа» КДБ Беларусі займаюць кіраўнічыя пасады ў новым расійскім суперсакрэтным спецпадраздзяленні, прызначаным для забойстваў за мяжою14

Выхадцы з «Альфа» КДБ Беларусі займаюць кіраўнічыя пасады ў новым расійскім суперсакрэтным спецпадраздзяленні, прызначаным для забойстваў за мяжою

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць