Усяго патроху11

У Берліне аб'явіўся Маўглі

5 верасня ў муніцыпалітэт Берліна прыйшоў юнак, на выгляд якому можна даць 16–18 гадоў.

Ён прадставіўся Рэем і расказаў па-ангельску, што цягам апошніх пяці гадоў ён жыў у лесе разам са сваім бацькам. Галава невялікай лясной сям’і нядаўна памёр, і Рэй выправіўся ў нямецкую сталіцу, арыентуючыся па компасе. Дарога заняла ў яго два тыдні.

Колькі часу сыдзе на тое, каб высветліць, хто гэты юнак і адкуль ён, пакуль невядома.

Навіна пра загадкавага ляснога хлопчыка на імя Рэй з’явілася ў нямецкай прэсе ў канцы мінулага тыдня. Чаму ўлады не знайшлі часу расказаць пра незвычайнага сучаснага Маўглі раней, не зусім зразумела, але так ці інакш, гісторыя Рэя з’явілася ў прэсе і выклікала вялікую цікавасць як у саміх журналістаў, так і ў чытачоў, піша Lenta.ru.

Паводле словаў Рэя, ён і яго бацька Раян пасяліліся ў лесе каля пяці гадоў таму, пасля таго, як яго маці Дорын загінула ў аўтакатастрофе.
Бацька і сын жылі ў намётах, а таксама ў зямлянках і хацінах, якія самастойна будавалі ў гушчары. Відавочна, што вялікую частку часу Рэй і Раян займаліся тым, што выжывалі.

У жніўні бацька Рэя памёр, і падлетак пахаваў яго ў лесе, пазначыўшы магілу камянямі. Пасля гэтага юнак зрабіў так, як яшчэ перад смерцю яму параіў бацька: у выпадку непрадбачаных і крытычных сітуацый Раян загадаў сыну ўзяць компас і рухацца на поўнач.

Апрануўшы цёплыя рэчы і сабраўшы заплечнік, Рэй выправіўся ў дарогу. Да Берліна ён ішоў два тыдні. Ён дабраўся да нямецкай сталіцы, пайшоў у муніцыпалітэт, дзе і паведаміў пра сябе.

Падлетак сцвярджае, што можа расказаць пра сваё мінулае не так ужо шмат. Ён назваў прыблізную дату свайго нараджэння і апавёў крыху пра бацьку. Але пры гэтым хлопчык заявіў, што не ведае, адкуль ён, хто ён і што ён рабіў падчас жыцця ў цывілізаваным свеце. Усё, што вядома пра Рэя дакладна, змяшчаецца ў адным сказе: рост падлетка — прыкладна адзін метр і 80 сантыметраў, у яго блакітныя вочы і светлыя валасы.

Фізічна ён выглядае здаровым, на яго целе няма ніякіх слядоў гвалту — толькі шнар, атрыманы каля трох гадоў таму, мабыць, падчас заняткаў сваімі ляснымі гаспадарскімі абавязкамі. «Ён не падобны да дзікуна, нічога такога», — падкрэслілі нямецкія ўлады.

Высновы пра маральны стан Рэя медыкі пакуль рабіць не спяшаюцца: малады чалавек знаходзіцца пад наглядам спецыялістаў і яго стан быццам бы не выклікае ў іх сур’ёзных асцярогаў.

Аднак тое, што ён нічога не памятае ці не жадае памятаць, сведчыць пра неабходнасць прыняцця тэрапеўтычных захадаў.
Тым часам лёсам Рэя заняліся праваахоўныя органы і дыпламаты.

Спецыялісты выказалі здагадку, што Рэй можа быць родам з Вялікабрытаніі, бо свабодна гаворыць па-ангельску,

і праверкай гэтай версіі ўжо занялося брытанскае консульства ў Германіі.

Пры гэтым выданне The Independent прыводзіць словы прадстаўніка паліцыі Германіі Марціна Отэра, які заявіў, што хутчэй за ўсё ангельская не з’яўляецца роднай мовай хлопца, і гаварыць на замежнай мове яго навучыў бацька.

Дапамагчы высветліць паходжанне падлетка могуць лінгвісты, якія ўжо вывучаюць акцэнт і асаблівасці вымаўлення новага Маўглі.

Акрамя таго, да вывучэння біяграфіі падлетка падключыўся Інтэрпол, якому належыць праверыць, ці не з’яўляецца Рэй дзіцем, зніклым без вестак, і ці няма ў праваахоўных органаў розных краін якіх-небудзь звестак пра асобу хлопчыка.

Нямецкая паліцыя, у сваю чаргу, падключыла да расследавання сваіх чэшскіх і аўстрыйскіх калегаў — як мяркуецца, Рэй мог прыйсці ў Берлін з нямецкага нацыянальнага парку Фогтланд або Баварскага лесу, якія заступаюць за межы Чэхіі.

Супрацоўнікі органаў правапарадку Германіі папрасілі аўстрыйскіх і чэшскіх паліцэйскіх праверыць, не ці быў бацька Рэя арыштаваны за бадзяжніцтва — можа стацца, што мужчына і яго сын 5 гадоў падарожнічалі па Еўропе праз лясы.

«Яго гісторыя вельмі незвычайная і выклікае шмат пытанняў. Аднак мы лічым яе вартай даверу. Менавіта таму мы ўзяліся за дбайнае расследаванне гэтага здарэння», — заявілі прадстаўнікі нямецкай паліцыі выданню The Daily Telegraph. У рамках расследавання будзе знойдзенае месца пахавання бацькі Рэя.

Тым не менш, пакуль паліцыя, дыпламаты і нямецкія чыноўнікі не могуць пахваліцца нейкімі значнымі вынікамі ў справе вывучэння падрабязнасцяў жыцця Рэя. У нямецкіх праваахоўных органах нават заявілі, што ў тым выпадку, калі ў найбліжэйшы час ніякіх зрухаў не адбудзецца, у Еўропе будзе разгорнутая шырокая кампанія па пошуку тых, хто можа ведаць Рэя.

Паліцыя атрымала ўзоры ДНК хлопчыка, а таксама яго адбіткі пальцаў, якія, як спадзяюцца ў праваахоўных органах, могуць дапамагчы высветліць яго асобу.

Цяпер Рэй знаходзіцца ў спецыяльным цэнтры для дзяцей і падлеткаў, дзе ў яго ёсць усе неабходныя выгоды.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Трамп расказаў падрабязнасці захопу Мадура. Асноўнае23

Трамп расказаў падрабязнасці захопу Мадура. Асноўнае

Усе навіны →
Усе навіны

«Паша, я табе не веру». Севярынец расказаў, як выпадковая дзяўчына матывавала яго назаўсёды перайсці на беларускую мову14

Кіруючая партыя Германіі хоча высылаць сірыйцаў, якія беглі ад грамадзянскай вайны, назад на радзіму — нават рэгулярнымі рэйсамі12

Упершыню за больш як паўстагоддзя людзі зноў паляцяць да Месяца13

«Яна не дачакала гэтага дня, але гэты дзень дачакаў яе»: Ларысе Геніюш пасмяротна выдалі Нацыянальны пашпарт Беларусі24

Еўракамісія пачала расследаванне з-за тыктокаў, створаных з дапамогай штучнага інтэлекту, якія заклікаюць да выхаду Польшчы з ЕС11

Расійскія войскі ўдарылі па шматпавярховіку ў гістарычным цэнтры Харкава

ГУР раскрыла падрабязнасці інсцэніроўкі гібелі камандзіра РДК, за якую атрымала $500 тысяч ад заказчыкаў ВІДЭА1

Дзмітрый Мядзведзеў: Фінляндыі давядзецца заплаціць за сваю мярзотную русафобію15

Дарожныя штрафы будуць спісваць з карткі аўтаматычна. Але не ва ўсіх выпадках2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп расказаў падрабязнасці захопу Мадура. Асноўнае23

Трамп расказаў падрабязнасці захопу Мадура. Асноўнае

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць