У Маскве ставяць п’есу пра хатні арышт Уладзіміра Някляева «Двое ў тваім доме».
На фестывалі «Любімаўка» незалежны тэатр «Театр.doc» прэзентаваў фрагменты п’есы «Двое ў тваім доме», якая распавядае пра хатні арышт экс-кандыдата, ў прэзідэнты Беларусі Уладзіміра Някляева.
Асноўная, і, як адзначаюць крытыкі,
самая цікавая лінія спектакля — размовы двух супрацоўнікаў КДБ, якія жывуць у доме Някляева.
Сам Някляеў п’есу не чытаў, і фрагменты не бачыў.
«Як жа я мог адправіцца ў Маскву, калі мяне не пускаюць нават у Ратамку»— кажа Някляеў.
«Наша Ніва» паразмаўляла з аўтаркай п’есы Аленай Грэмінай.
«Наша Ніва»: Якім чынам збіраўся матэрыял для п’есы?
Алена Грэміна: Летам мы групай прыкхалі ў Мінск і размаўлялі з многімі людзьмі — са спадаром Някляевым і ягонай жонкай, з прадстаўнікамі апазіцыі і прыхільнікамі дзейнай улады. На аснове гэтага і была пабудаваная п’еса. Фрагменты мы паказалі на фестывалі «Любімаўка», пасля было абмеркаванне. Рэакцыя гледачоў была вельмі станоўчай.
«НН»: Чаму вас зацікавіў менавіта гэты сюжэт?
АГ: Нам падаецца цікавай тэма таго, як чалавек можа ахвяраваць уласным камфортам, як складаюцца яго стасункі з чужымі людзьмі, якія ўвесь час за ім сочаць. Пойдзе ён з імі на канфлікт, ці гэта будзе пэўная супраца? Тэма ўніверсальная — сучасная цывілізацыя вучыць нас у складанных сітуацыях не ісці на канфлікт з тэрорам, а па магчымасці захоўваць нейтральныя стасункі. Што ў Расіі, што ў Еўропе, што ў Беларусі.
«НН»: Уладзімір Някляеў у Беларусі часта ўспрымаецца як паэт, а толькі пасля як палітык. Герой вашай п’есы, хто ён?
АГ: Для мяне асабіста Уладзімір Някляеў, гэта ў першую чаргу паэт. Мы самі ў тэатры — аўтары, мастакі, але
ў гэтай канкрэтнай п’есе мы разглядаем асобу ў «беспаветранай» прасторы. Калі ў цябе дома жывуць два чужыя чалавекі, якія самі па сабе неблагія людзі, але мусяць за табой назіраць. Паэт жа не можа увесь час быць «вежай з слановай косці» — нас цікавяць перажыванні асобы.
«НН»: Прадстаўнікі КДБ у п’есе не з’яўляюцца «адмоўнымі» персанажамі?
АГ: Гэта кожны з гледачоў вырашае сам. Мы ўпэўненыя, што некаторыя людзі, якія вымушаны выконваць самыя жахлівыя функцыі, самі па сабе могуць быць ніякімі не злодзеямі. Яны проста вымушаны займацца тым, чым займаюцца — выконваць дзяржаўную функцыю.
«НН»: Калі адбудзецца прэм’ера «Дваіх у тваім доме»?
АГ: На тэатральным фестывалі Baltic Circle у лістападзе. Да прэм’еры я расказваць сюжэт не магу.
«НН»: Сам Уладзімір Някляеў п’есы не чытаў. Як лічыце, наколькі верагодна паставіць п’есу ў Беларусі?
АГ: Мы
з вялікім задавальненнем прывезлі б спектакль у Мінск, зробім для гэтага ўсё магчымае. Мы ж не ведаем, што адбудзецца заўтра — можа Беларусь у лістападзе будзе дэмакратычнай краінай.
-
У Гомельскім драматычным тэатры — кадравыя чысткі. Зноў праз «палітыку»
-
«Будзе смешна і балюча»: «Купалаўцы» прэзентуюць заўтра новы спектакль. У галоўных ролях — Манаеў, Белахвосцік, Гарцуева
-
«Рашэнне прыйшло звонку». Што адбываецца ў віцебскім тэатры, дзе ў спектаклі прагучала «Жыве Фландрыя!» і пачалася чарада звальненняў?
Каментары