Першы самалёт найноўшай мадэліпаведаміў авіяперавозчык.Boeing-787 Dreamliner, які паступіў у распараджэнне японскай авіякампаніі ANA (All Nippon Airlines), паспяхова прызямліўся ў аэрапорце Ханэда непадалёк ад Токіа ў сераду,
Японская авіякампанія стала першым авіяперавозчыкам у свеце, які атрымаў у сваё распараджэнне Dreamliner.
Першы камерцыйны рэйс запланаваны на 26 кастрычніка з Токіа ў Ганконг. 1 лістапада ён зробіць палёт да Акаямы і Хірасімы. У пачатку наступнага года адбудзецца яго першы пералёт у Еўропу — да Франкфурта. Да 2017 года авіякампанія разлічвае папоўніць свой парк 55 такімі самалётамі.
Раней тэрміны паставак авіялайнера некалькі разоў пераглядаліся, у тым ліку праз інцыдэнт, калі на борце аднаго з самалётаў адбылося задымленне, а таксама ў сувязі з неабходнасцю вырабу, устаноўкі і тэставання новага праграмнага забяспечання і новых размеркавальных панэляў.
Каментары