Усяго патроху22

Дзень лёну пройдзе ў Мінску 5 кастрычніка

«Дзень лёну — гэта прафесійны паказ лепшых прамысловых калекцый ільнянога жаночага і мужчынскага адзення класа pret-a-porter сезона вясна — лета 2012, аксесуараў і абутку ад беларускіх вытворцаў», — адзначылі ў прэс-службе «Беллегпрам». Там растлумачылі, што гэтыя калекцыі даступныя для шырокіх слаёў насельніцтва і прызначаны пераважна для паўсядзённага нашэння. Мэта праекта «Дзень лёну» — забяспечыць эфектыўнае прадстаўленне льняной прадукцыі айчыннай вытворчасці на ўнутраным і знешнім рынках. Мерапрыемства таксама накіравана на ўмацаванне і пашырэнне дзелавых кантактаў.

У паказе прымуць удзел 11 прадпрыемстваў «Беллегпрама»,

якія прадставяць ільняныя калекцыі (ад 10 камплектаў). Па адной калекцыі адзення ад прадпрыемства пакажуць дызайнеры РУВГП «Аршанскі льнокамбінат», ААТ «Сцяг індустрыялізацыі», ААТ «Элод», ААТ «БелКрэда», ААТ «Бабруйсктрыкатаж», ААТ «8 Сакавіка», ААТ «Свiтанак», ААТ «Палессе» і ААТ «Купалінка». Для паказу адзення ААТ «БелКрэда» Лідская абутковая фабрыка прадаставіць калекцыю льнянога абутку. Цэнтр моды пакажа тры прамысловыя льняныя калекцыі. У канцэрне падкрэслілі, што тканіны для паказу на Дні лёну выраблены Аршанскім ільнокамбінатам.

«У нашага праекта шырокая аўдыторыя. у тым ліку мы разлічваем на прадстаўнікоў гандлёвых арганізацый, ад якіх будзе залежаць, ці ўбачаць нашы пакупнікі ў наступным сезоне ў магазінах новыя і цікавыя льняныя калекцыі», — сказалі ва ўпраўленні арганізацыі гандлю і маркетынгу канцэрна. Арганізатары Дня лёну — канцэрн «Беллегпрам» і ААТ «Цэнтр Моды».

Модны паказ адбудзецца ў дэманстрацыйнай зале Цэнтра моды (праспект Пераможцаў, 1). Пачатак у 14.00.
Дзень лёну пройдзе ў рамках Міжнароднай выстаўкі-кірмашу па аптовым продажы тавараў лёгкай прамысловасці «БелТЭКСлегпрам-2011. Восень», якая адбудзецца 4–7 кастрычніка ў павільёне НВЦ «Белэкспа» (вул. Я.Купалы, 27).

Тэматычныя фестывалі «Лён» праходзілі пад эгідай канцэрна і раней. З 2005 года былі праведзены чатыры фестывалі. Такія мерапрыемствы з’яўляюцца крыніцай творчых ідэй, служаць зыходным пунктам у далейшым развіцці вытворчасці, стварэнні новых брэндаў і ліній адзення, адзначылі ў «Беллегпраме». Напрыклад, ААТ «Цэнтр Моды», пачынаючы з 2005 года, прапануе лінію сучаснага экалагічнага жаночага адзення пад гандлёвай маркай «Галерэя лёну», якая стала візітнай карткай не толькі мінскага Цэнтра моды і Аршанскага льнокамбіната, але і галіны ў цэлым.

«Такія тэматычныя праекты плануем развіваць. На наступнай выстаўцы вясной у час „БелТЭКСлегпрам-2012“ плануем правесці Дзень дзелавога касцюма», — падзяліліся задумкамі ў «Беллегпраме».

Каментары2

Цяпер чытаюць

Стала вядомая асоба рабочага «Беларуськалія», які загінуў пры абрушэнні горнай пароды1

Стала вядомая асоба рабочага «Беларуськалія», які загінуў пры абрушэнні горнай пароды

Усе навіны →
Усе навіны

У цэнтры Мінска прадаюць кватэру з уласным смеццеправодам1

Памылка пры павароце: у Мінску сутыкнуліся два грузавікі МАЗ і Mercedes

Допыты і пагрозы. Што адбываецца са студэнтамі ЕГУ пасля прызнання ўніверсітэта «экстрэмісцкім»6

Адміністрацыя Трампа збіраецца адклікаць 200 тысяч турыстычных віз у тых, хто прыехаў па іх у краіну і папрасіў прытулак4

Беларусы прывезлі з Капенгагена «крыж каралевы Сафіі». Гісторыкі называюць яго біжутэрыяй за 4000 еўра14

У Купалаўскім тэатры расійскія рэжысёры правядуць творчую лабараторыю, у якой абяруць спектакль для рэпертуару12

Каб захаваць першы радок у сусветным тэнісе, Арыне Сабаленцы трэба толькі перамагаць на US Open11

ЗША зноў не далучыліся да сумеснай заявы з асуджэннем Расіі ў ААН10

Расія знішчыла склад Чырвонага Крыжа ў Херсоне

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядомая асоба рабочага «Беларуськалія», які загінуў пры абрушэнні горнай пароды1

Стала вядомая асоба рабочага «Беларуськалія», які загінуў пры абрушэнні горнай пароды

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць