Улада77

Ангела Меркель занепакоеная сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі

Лябедзька пра сустрэчу: «Гэта была вялікая, моцная сустрэча, якая замест запланаваных 25 хвілін доўжылася паўтары гадзіны.

Пра гэта яна заявіла 29 верасня ў Варшаве на сустрэчы з групай лідараў беларускай апазіцыі і сваякамі палітзняволеных, паведаміў старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька.

«Гэта была вялікая, моцная сустрэча, якая замест запланаваных 25 хвілін доўжылася паўтары гадзіны. Адно гэта гаворыць пра цікавасць канцлера да сітуацыі ў Беларусі», — зазначыў ён.

Паводле слоў Лябедзькі, Меркель прадэманстравала вельмі неблагое веданне рускай мовы, але асноўныя перамовы вяліся праз перакладчыка.

Кіраўнік нямецкага ўрада, паведаміў ён, вельмі цікавілася стратэгіяй трох крокаў, якую выклала беларуская дэлегацыя: вызваленне і рэабілітацыя палітзняволеных — свабодныя выбары — фінансавая дапамога краіне. «Меркель падкрэсліла, што яна жанчына практычная і ўсе пытанні абмяркоўвае канкрэтна, — сказаў Лябедзька. — Яна падрабязна цікавілася сітуацыяй у Беларусі, давала свае ацэнкі». Палітык зазначыў, што на сустрэчы было нямала «нефармальных элементаў».

У перамовах бралі ўдзел Уладзімір Някляеў, Сяргей Калякін, Віталь Рымашэўскі, сваякі палітзняволеных — сястра экс-кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава Ірына Багданава і грамадзянская жонка яшчэ аднаго былога кандыдата, Мікалая Статкевіча, Марына Адамовіч, а таксама палітбежанец Аляксей Міхалевіч, які таксама з’яўляўся кандыдатам у прэзідэнты на снежаньскіх выбарах і стаў абвінавачаным па крымінальнай справе аб масавых беспарадках у Мінску.

Паводле інфармацыі Лябедзькі, на раніцу 30 верасня ў беларускай дэлегацыі запланавана сустрэча з еўракамісарам па пытаннях пашырэння і палітыцы добрасуседства Штэфанам Фюле.

Каментары7

Цяпер чытаюць

У Белай-Падляскай сярод белага дня забілі расійскага карыкатурыста. Ён браў удзел у беларускіх акцыях14

У Белай-Падляскай сярод белага дня забілі расійскага карыкатурыста. Ён браў удзел у беларускіх акцыях

Усе навіны →
Усе навіны

Падчас паўторнага ўдару расіян па Харкаве загінулі пяцёра ратавальнікаў3

Беларускі выкладчык гандляваў адзнакамі ў расійскім авіяцыйным каледжы. Пяцёрка — 75 беларускіх рублёў4

Мінчук напаў у вагоне метро на хлопца, які прасіў пакінуць яго дзяўчыну ў спакоі8

Каля Палаца спорту ў Мінску працуе кінатэатр пад адкрытым небам1

На трасе пад Смалявічамі быў заўважаны вельмі выхаваны лось ВІДЭА1

Электроніка без батарэек? Навукоўцы зрабілі крок да прылад, якія будуць атрымліваць энергію з паветра2

Нічыя Нідэрландаў, перамога Кот д'Івуара і буйная перамога Швецыі1

«Караблі ўсяго свету, запускайце свае рухавікі. Няхай нафта цячэ!». Трамп заявіў, што ЗША і Іран заключылі ўгоду12

Расія ўдарыла па Кіева-Пячэрскай лаўры31

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Белай-Падляскай сярод белага дня забілі расійскага карыкатурыста. Ён браў удзел у беларускіх акцыях14

У Белай-Падляскай сярод белага дня забілі расійскага карыкатурыста. Ён браў удзел у беларускіх акцыях

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць